Грамадства

У Магілёве суд апраўдаў былога палітвязня

23 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва адбыўся працэс з надзвычай рэдкім у беларускай судовай практыцы вынікам. Суддзя Наталля Панасенка, заслухаўшы бакі, пастанавіла, што мясцовы жыхар і былы палітвязень, якога вінавацілі ў «распаўсюджанні экстрэмізму», невінаваты, заўважылі праваабаронцы з Mayday Team.

Павел Белагалоў

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным парушэнні, мужчына 26 лістапада 2020 года захаваў у сябе ў Viber ва ўкладцы «Мае нататкі» спасылку на матэрыял спартыўнага сайта Tribuna, які амаль праз год пасля таго, 25 жніўня 2021 года, быў уключаны ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паколькі на момант затрымання 22 лютага 2024 года магілёвец не выдаліў гэтую спасылку з нататак, Ленінскі РУУС завёў на яго адміністрацыйную справу.

Але 23 лютага Наталля Панасенка вынесла нечаканы вердыкт:

«Не прадстаўлена доказаў, якія пацвярджаюць, што вышэйзгаданую інфармацыйную прадукцыю Б. захоўваў у катэгорыі «Мае нататкі» з мэтай распаўсюджвання», — гаворыцца ў рашэнні, апублікаваным у Банку судовых пастаноў.

Паводле інфармацыі Mayday Team, чалавекам, якога міліцыя спрабавала падвесці пад адміністрацыйную адказнасць, быў былы палітвязень Павел Белагалоў. Ён 29 верасня 2021 года быў затрыманы паводле так званай «справы Зельцэра». 25 жніўня 2022 года суд Дрыбінскага раёна прызнаў яго вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1) і прысудзіў да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Павел Белагалоў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю, па падліках праваабаронцаў, 10 кастрычніка 2023 года.

Каментары

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве беларус загінуў, скокнуўшы з шостага паверха бальніцы3

У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?3

У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі

У Германіі знік 22-гадовы беларус

Было 430 тысяч — стала 90 тысяч. Як па дарозе з Еўрасаюза ў Беларусь машыны губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу7

У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат2

У Мінску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта5

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»29

Зачыніць вокны, не курыць, не есці тлустае. Мінскі цэнтр гігіены расказаў, што рабіць, калі на вуліцы смог

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →