Усяго патроху

У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі

Пацяпленне клімату, якое адзначаецца апошнім часам у Беларусі, уплывае і на жывёльны свет. У інтэрнэце набіраюць прагляды ролікі пра незвычайныя для нашай краіны віды жывёл, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Скрыншот з відэа

Напрыклад, у Дзвіне на Віцебшчыне завяліся медузы, відэа з якімі даслалі гледачы «Беларусь 1». Раней гэтыя марскія арганізмы былі заўважаныя ў вяслярным канале Брэста, а пасля навукоўцы фіксавалі іх знаходжанне ў закрытых кар'ерах у Мазыры, у Нёмане, Бярэзіне і Піне.

«Гэты від акварыумны, і ён можа трапіць у нашы экасістэмы з акварыумаў. Але таксама ён можа пераносіцца і на апярэнні, і на нагах вадаплаўных птушак. Таму тут такое дваякае пытанне. Але тое, што ў нас людзі трымаюць у акварыумах, гэта трэба кантраляваць. Нічога нельга выпускаць у нашы прыродныя экасістэмы. На першы погляд нам здаецца, што якія-небудзь трапічныя віды не прыжывуцца, але на самой справе яны вельмі добра цяпер ва ўмовах пацяплення клімату сталі ў нас прыжывацца і адаптавацца», — тлумачыць сітуацыю вядучая навуковая супрацоўніца лабараторыі гідрабіялогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Таццяна Ліпінская.

А ў межах Мінска, каля Нацыянальнай бібліятэкі, знойдзены шкодны для Беларусі від амерыканскага паласатага рака. У нашу краіну ён трапіў з Польшчы, упершыню яго выявілі ў басейне Нёмана. Цяпер такога рака раз-пораз бачаць у Дняпроўска-Бугскім канале.

Паводле ацэнак навукоўцаў, для нашых звыклых ракаў такія новыя суседзі — праблема. Інвазіўныя ракі ў рэках Беларусі таксама з'яўляюцца з-за чалавечай халатнасці.

«Гэтых ракаў часам самі людзі рассяляюць. Вось гэта вельмі дрэнна. Гэты амерыканскі паласаты рак перш за ўсё дрэнны тым, што ён нясе на сабе хваробы, якія забіваюць нашыя абарыгенныя віды — даўгапалага і шыракапалага ракаў. Нашыя ракі пакуль яшчэ не прыстасаваныя да існавання ў асяроддзі гэтых хвароб. І перш за ўсё гэта рачыная чума», — сцвярджае вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гідрабіялогіі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Анатоль Аляхновіч.

Каментары

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў1

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе7

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі25

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным3

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА3

У ЗША перастаў працаваць TikTok2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў1

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →