Культура44

Прызначылі новага мастацкага кіраўніка тэатра імя Якуба Коласа. На гэта спатрэбілася больш за два гады

11 верасня дырэктарка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юлія Харкевіч прадставіла калектыву новага мастацкага кіраўніка — Канстанціна Ганчарова, паведаміла Міністэрства культуры.

Канстанцін Ганчароў

Паведамляецца, што ў 2008 годзе Канстанцін Ганчароў закончыў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў, у 2016 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Пасля ён працаваў у розных установах культуры і адукацыі, браў актыўны ўдзел у віцебскім гарадскім конкурсе «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр», арганізатарам якога з’яўляецца тэатр імя Якуба Коласа.

З 2022 года Ганчароў працаваў у Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў выкладчыкам цыклавой камісіі рэжысуры і майстэрства акцёра.

У 2023 годзе Канстанцін Ганчароў паставіў на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа драму «Выбар» па п’есе Аляксея Дударава, у 2024-м — ваенную драму «Сотнікаў» паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Гэта фактычна і ўвесь ягоны стаж у якасці тэатральнага рэжысёра.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, як і іншыя ўстановы культуры, не пазбег пасля 2020 года рэпрэсій і чыстак. Гучнай справай была забарона спектакля «Ціль», які ставіў сам тагачасны мастацкі кіраўнік установы Міхаіл Краснабаеў. Фактычна праз тыдзень пасля прэм’еры, якая адбылася 1 снежня 2020 года, быў звольнены дырэктар тэатра Аляксандр Старых, а ў пачатку наступнага года — акцёры Юлія Крашэўская і Арцём Герак. Калі ў красавіку 2022 года скончыўся працоўны кантракт з Міхаілам Краснабаевым, яго таксама не працягнулі. З таго часу пасада мастацкага кіраўніка тэатра была вакантнай, і толькі цяпер яе заняў Канстанцін Ганчароў.

Спектакль «Ціль» не ўпадабала высокае начальства за тое, што са сцэны ў ім прагучалі словы «Жыве Фландрыя!», а ў якасці дэталяў касцюмаў былі выкарыстаныя белыя і чырвоныя стужкі.

Каментары4

  • Ганьба
    11.09.2024
    Норм, якраз для "аматараў Булгакава", што запоўняць глядацкую залу радамі паголеных затылкаў.
  • ватебск
    11.09.2024
    такой ватебск
  • Сцэнар той жа
    12.09.2024
    Паставілі маскаля як у Крыме

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа8

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?8

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Прадзюсара Аляксандра Чахоўскага будуць завочна судзіць ужо другі раз

Вынеслі прысуды фігурантам справы аб падрыве самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах — да 25 гадоў1

У Беларусі пачалі прадаваць корм «для сапраўдных квадробераў»3

Выйшаў на волю па памілаванні 74-гадовы палітвязень Барыс Кучынскі

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю13

Дзіця згубіла гадзіннік з SIM-картай, а хтосьці аформіў на яе «крэдыт», але спаліўся на дробязі1

У Польшчы беларуса затрымалі з кантрабанднымі цыгарэтамі і кулямётам2

Падчас тэракту ў Тэль-Авіве жанчына выратавала маленькага сына, закрыўшы яго ад куль сваім целам3

Лукашэнка: Мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа8

Здароўеяк дапамагчы тым, у каго пайшоў блізкі?8

Пабачыўшы вайну, не ведаў, як жыць далей. Маналог беларускі, якая перажыла суіцыд мужа

Галоўнае
Усе навіны →