Грамадства33

«Накіроўвала звароты ў Генпракуратуру і Саўмін». У Мінску за абразу Лукашэнкі асудзілі пенсіянерку

У судзе Ленінскага раёна Мінска 29 лютага завяршыўся разгляд крымінальнай справы Галы Аншук, якую абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна, піша «Вясна».

Дом правасуддзя. Фота: spring96.org

Гала Аншук, у час з 5 мая 2022 года да 14 лютага 2023 года пяць разоў накіроўвала электронныя звароты на адрас Генеральнай пракуратуры і ў Савет міністраў, у якіх, на думку абвінавачання, дапускала негатыўную ацэнку Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай форме і якая па сваім змесце прыніжала ягоныя гонар і годнасць.

У судзе Гала Аншук патлумачыла, што «накіроўвала названыя звароты, бо хацела пракаментаваць выкананне Лукашэнкам сваіх паўнамоцтваў і абавязкаў як кіраўніка дзяржавы і не лічыць, што абразы насілі публічны характар, паколькі іх чытала абмежаваную колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных органаў».

Пасля затрымання 5 лютага Галу змясцілі пад хатні арышт да суда. Але перад гэтым жанчыну накіравалі ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар, які пастанавіў, што па сваім псіхічным стане яна мае патрэбу ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння.

Тым не меней, суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады («хатняя хімія»).

Каментары3

  • Хуч
    19.03.2024
    Ў той Краіне зараз нават скардзіцца на "ўлады", а тым больш на прапахавальнікаў сабе даражэй. Можна сесьці гады гэтак на тры. Думайце людзі.
  • No
    19.03.2024
    жанчыну накіравалі ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар, які
    пастанавіў, што па сваім псіхічным стане яна мае патрэбу ў прымусовых
    мерах бяспекі і лячэння.
    ----

    30 гадоў адзін вусаты дыктатар абражае, зневажае, пагражае, забівае насельніцтва цэлай краіны.
    Не хочаце яго псіхіку праверыць?


  • Ё
    19.03.2024
    Хуч, у вас ёсць хоць адзін факт таго, што хаця б аднаго чалавека пасадзілі непасрэдна за скаргу на службовую асобу?

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Усе навіны →
Усе навіны

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»11

Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы1

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Галоўнае
Усе навіны →