Пінчука асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за відэазапіс палётаў вайсковых самалётаў. Ён быў зроблены 27 лютага 2022 года неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.
Мужчыну інкрымінавалася садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці». Абвінавачванне яму прад'явілі па ч. 1 арт. 361-4.
Як паведамляе пракуратура, па матэрыялах справы, мужчына перадаў «экстрэмісцкаму фарміраванню паведамленне і відэафайл, на якім зафіксаваў палёты вайсковых самалётаў». Пра якое менавіта фармаванне ідзе гаворка, не ўдакладняецца.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ў яго канфіскаваны мабільны тэлефон.
Судовае пасяджэнне прайшло ў выязным фармаце ў СІЗА
Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны, піша reform.by.
Каментары