Грамадства99

У Беларусі з‘явіўся шосты поўны кавалер ордэна Айчыны. Хто ён?

Сёння Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзяржаўнымі ордэнамі і медалямі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, якія, працуючы ў гэтым органе з 2019 года, прыклалі шмат намаганняў для забеспячэння захавання ўлады ў руках Лукашэнкі, сярод іншага без запярэчанняў зацвярджаючы ўсё больш строгія рэпрэсіўныя нормы ў заканадаўстве. 

Уладзімір Андрэйчанка

Пра тое, што трэба ўзнагародзіць найбольш верных яму дэпутатаў, Лукашэнка гаварыў адразу пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў, у пачатку сакавіка. Цяпер жа гэта знайшло ўвасабленне ў выглядзе адпаведнага ўказа.

Паводле яго слоў, старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку ўручаць ордэн Айчыны І ступені, а намесніку пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы — ордэн Пашаны.

Дэпутат Сяргей Рачкоў разам з іншымі калегамі начэпіць на грудзі медаль «За працоўныя заслугі», а Лілія Ананіч — «За бездакорную службу» ІІІ ступені.

Таксама некалькім дэпутатам прысвоеныя ганаровыя званні ў залежнасці ад таго, у якой сферы яны працуюць ці працавалі. Ігар Марзалюк цяпер заслужаны работнік адукацыі, Людміла Макарына-Кібак — заслужаны лекар, а Міхаіл Русы — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Пасля ўзнагароджання ветэрана лукашэнкаўскага атачэння Уладзіміра Андрэйчанкі ордэнам Айчыны І ступені ён сабраў ужо поўны камплект гэтага ордэна (у яго тры ступені), стаўшы яго поўным кавалерам. Такіх людзей да яго было ў Беларусі ўсяго пяцёра.

У 2008 годзе першым поўным кавалерам ордэна Айчыны стала славутая вяслярка Кацярына Карстэн, у 2011-м — старшыня агракамбіната «Зара» на Магілёўшчыне Леанід Маісееў, у 2014-м — славуты трэнер па фрыстайле Мікалай Казека і канструктар беларускіх касмічных апаратаў Уладзімір Пакрышкін, а ў 2021-м — яшчэ адзін найбліжэйшы паплечнік Лукашэнкі, які актыўна дапамагаў яму прыйсці да ўлады 30 гадоў таму, Віктар Шэйман. 

Каментары9

  • Гога
    18.03.2024
    Нализал таки!
  • Ёсік
    18.03.2024
    Карстэн ды Казека, аб старшыні калгаса не ведаю, астатнім няма за што яго даваць. Хаця, як па мне, усё гэтае жалезьзе лукашэнкаўскае не мае кошту.
  • Пытаннечка
    18.03.2024
    А айчына ў яго якая?

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага11

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня4

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

У Расіі затрымалі былога лідара руху за суверэнітэт Татарстана2

90-гадовы Познер вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная праграма перастала выходзіць у 2022 годзе4

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі8

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве з-за працы на БелАЭС па размеркаванні6

З сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме зніклі скульптуры львоў. Што адбываецца?

Нарвегія стала першай краінай, дзе колькасць электракараў перавысіла колькасць бензінавых машын3

Пярцоў: Мы карных мераў у дачыненні да іншых рэсурсаў не праводзім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага11

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага

Галоўнае
Усе навіны →