Каханне і сэкс88

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Спявак сцвярджае, што фанатка стварае фальшывыя акаўнты тысячамі, зрывае яго канцэрты і псуе жыццё ягоным сябрам, калегам і нават суседзям.

Скрыншот відэа ў інстаграме Аляксандра Рыбака

Прыкладна год таму ў тыктоку з'явілася відэа, у якім 25-гадовая дзяўчына абвінаваціла пераможцу «Еўрабачання-2009» у тым, што ён быццам бы зняў інтымнае відэа без яе згоды і пагражаў яго абнародаваць, а таксама называў яе эскортніцай.

У іншым відэа яна сцвярджала, што пазнаёмілася з Рыбаком больш за 12 гадоў таму ў Малдове, адкуль яна родам. Пазней дзяўчына працавала адной з прадзюсарак кліпа на песню Рыбака Memories і, паводле яе слоў, арганізавала з'яўленне Рыбака ў двух тэлешоу. 

Па словах дзяўчыны, яна звярнулася да спевака па дапамогу. 6 сакавіка 2023 года яны сустрэліся. Падчас сустрэчы Рыбак вырашыў зняць прыватнае відэа, на якім «відаць яе цела і грудзі». Дзяўчына абвінаваціла спевака ў пагрозах і знявагах на яе адрас.

На гэты момант тыя відэа выдаленыя з тыктоку.

Сам Аляксандр тады публічна адрэагаваў на даволі сур'ёзныя абвінавачванні і агучыў сваю версію ў інстаграме. Па словах спевака, на працягу года яго дамагалася дзяўчына, з якой спачатку ён меў сяброўскія адносіны. Рыбак «з некаторых прычын» не называў яе імя і даводзіў: «Каб было ясна, мы з ёй былі калегамі і нават сябрамі, перш чым яна захапілася мной і пачала гэтыя эмацыйныя і фізічныя дамаганні».

Аляксандр Рыбак сцвярджаў, што «ніколі нічым ёй не «пагражаў». Проста сказаў, што паведамлю пра яе ў паліцыю (што і зрабіў)».

Рыбак характарызаваў дзяўчыну як псіхічна хворага чалавека і адзначаў, што доўга нікому не расказваў пра сітуацыю, бо баяўся, што яна можа нанесці шкоду сабе ці каму-небудзь яшчэ.

«Але цяпер, калі яна пачала распаўсюджваць пра мяне чуткі ў тыктоку, мяне гэта больш не хвалюе, я не магу заставацца на месцы. Гэтая жанчына была апантаная мной больш за год, а з таго часу, як я сказаў ёй у студзені: «Калі ласка, перастань сачыць за мной», — усё стала значна горш», — напісаў спявак на сваёй старонцы ў інстаграме.

Цяпер Аляксандр Рыбак вырашыў расказаць, ці змянілася нешта ў гэтай гісторыі за год. Высветлілася, што нічога. Па словах артыста, тая дзяўчына працягвае псаваць яго жыццё.

— Я сутыкнуўся з маніпуляцыямі, пераследам, пагрозамі выбуху на маіх канцэртах, узломам маіх акаўнтаў. Яна пераследавала мяне ў розных штатах, пагражала мне фізічна, нападала на мяне сэксуальна, эмацыйна, ментальна, сталкерыла маіх суседзяў.

Спявак таксама абвінавачвае сталкерку, імя якой не называе, што яна стварыла тысячы акаўнтаў, каб распаўсюджваць пра яго плёткі, а таксама рабіла фэйкавыя нюдсы іншых жанчын. Аляксандр сцвярджае, што настойлівая дзяўчына ігнаруе рашэнні суда, якія забараняюць ёй набліжацца да артыста.

Рыбак расказаў, што на працягу двух гадоў спрабаваў пазбягаць дзяўчыну, ігнараваць яе. Але праз тое, што яна псуе жыццё ягоным сябрам, калегам, настаўнікам (асабліва тым, хто жыве ў ЗША), ён вырашыў пакінуць свой дом у гарах у Лос-Анджэлесе і вярнуўся ў Нарвегію, якую лічыць больш бяспечнай для сябе.

— Можа, калі-небудзь я раскажу вам усё. Можа, і не. Але зараз я проста хачу вярнуць сваё жыццё і атрымліваць асалоду ад бяспекі і свабоды. Вялікі дзякуй за вашу падтрымку, асабліва ў апошні год, яна значыла для мяне шмат.

У допісе Аляксандр папрасіў сваіх фанатаў ніяк не правакаваць сталкерку.

— Я разумею, што дзякуючы гэтаму відэа яна атрымае ўвагу, якую хоча. Але гэта датычыць не толькі мяне, мне трэба распаўсюдзіць інфармацыю пра праблемы, з якімі мае сябры сутыкаюцца ўжо доўгі час.

Аляксандр тэгнуў сваіх сяброў, якім, па яго словах, сталкерка найбольш нашкодзіла, распаўсюджваючы фэйкавыя гісторыі. Артыст папрасіў ігнараваць любыя плёткі, якія датычаць гэтых людзей. У спіс трапілі музыкі з розных краін, прадстаўнікі творчых прафесій і нават прамоўтар Аляксандра Рыбака.

Некаторыя з гэтых людзей ужо таксама публічна выказаліся з гэтай нагоды.

Напрыклад, спявачка Desi G ў сторыс паказала, з якім велізарным стосам раздрукаваных лістоў з пагрозамі ад сталкеркі Аляксандра Рыбака ідзе ў суд. Артыстка сцвярджае, што пасля таго, як яе афіцыйныя прадстаўнікі паспрабавалі ўручыць юрыдычныя дакументы сталкерцы, тая адкінула паперы, дастала газавы балончык і распыліла яго ў твары людзям.

Артыстка Вероніка Фрэй расказала, што з 16 чэрвеня атрымала кучу лістоў ад незнаёмкі. Тая патрабавала даслаць ёй нейкую заяву з хлуснёй. У адваротным выпадку сталкерка пагражала апублікаваць фальшывыя абвінавачванні супраць дзяўчыны ў інтэрнэце — і выканала свае пагрозы.

Ларэн Бічынг, экспертка па антыкрызісным кіраванні, заснавальніца агенцтва Honest London, расказала, што сталкерка Рыбака адпраўляла лісты яе супрацоўнікам, кліентам, лектарам і журналістам, з якімі Ларэн супрацоўнічае, і нават чыноўнікам. Па словах жанчыны, пераследвальніца распаўсюджвала пра яе агідную хлусню.

— Я патраціла шмат гадзін на тое, каб адправіць электронныя лісты з прабачэннямі. Я асабіста атрымала сотні лістоў ад сталкеркі. А калі ўлічыць усе астатнія, якія яна дасылала людзям, звязаным са мной, то лістоў, мабыць, тысячы.

Ларэн паведаміла, што робіць усё магчымае ў рамках закона, каб спыніць дзяўчыну, з якой нават не знаёмая.

Каментары8

  • Нефанатка
    18.09.2024
    Я смотрю, полиция во всех странах мира работать не хочет
  • Rom
    18.09.2024
    Нефанатка, полиция везде работает по заявлениям. Причем зарегистрированным. Если вы просто устно на что-то жалуетесь, то это всего лишь ваше плохое настроение или личное мнение или ещё что-нибудь. Никто этим не будет заниматься. Если же вы подали заявление, но не проконтролиррвпли зарегистрировано ли оно, то в этом случае вы могли просто намусорить в служебном помещении. Закон сохранения энергии. Никто не будет ради вас напрягаться пока вы не будете заставлять это делать. Универсально в любой точке мира.
  • Нефанатка
    18.09.2024
    Rom, а текст прочитать слабо? А с использованием головы прочитать, а ге не тем, чем вы обычно читаете? Там не то, что заявления в полицию, там решения суда есть по Рыбаку - остальные идут в суд

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →