Грамадства

З сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме зніклі скульптуры львоў. Што адбываецца?

У жніўні ў сядзібе Пуслоўскіх у Слоніме пачаўся рамонт. Ужо паспелі зняць стары асфальт перад будынкам, таксама паставілі будаўнічыя рыштаванні. У верасні слонімцы заўважылі, што знікла візітная картка сядзібы — скульптуры львоў, якія знаходзіліся каля ўваходу, піша Hrodna.life.

Будпляцоўка, што з'явілася на тэрыторыі сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме ў жніўні. Фота: gs.by
Будпляцоўка, што з'явілася на тэрыторыі сядзібы Пуслоўскіх у жніўні. Фота: gs.by

Скульптуры «абяцалі вярнуць»

Будаўнічую пляцоўку каля сядзібы абгарадзілі, а на ўчастку з’явіліся будматэрыялы. Дэмантавалі стары асфальт перад будынкам. У жніўні пачалі аднаўляць дах, таксама планавалі пафарбаваць фасады.

Рамонтныя работы сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме. Фота: Facebook-старонка "Слонім турыстычны"
Рамонтныя работы сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме. Фота: фэйсбук-старонка «Слонім турыстычны»
Рамонтныя работы сядзібы Пуслоўскіх у Слоніме. Фота: Facebook-старонка "Слонім турыстычны"

У верасні гараджане заўважылі, што скульптуры львоў «кудысьці перамясцілі, але абяцалі вярнуць». Вазы, што знаходзяцца побач з ільвамі, пакуль застаюцца на месцы.

Што з’явіцца ў будынку пасля рэканструкцыі — пакуль невядома. Чытачы тэлеграм-канала выказваюць меркаванні, што сядзібу Пуслоўскіх пераробяць пад ЗАГС.

Сядзіба атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці толькі год таму

У 2023 годзе сядзібе надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другога тыпу. Згодна з ім, цяпер на тэрыторыі зоны аховы забаронена праводзіць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы без узгаднення, высякаць дрэвы і размяшчаць вонкавую рэкламу, якая шкодзіць візуальнаму ўспрыманню гістарычнай каштоўнасці.

Тады ж скульптурны ансамбль ільвоў і вазаў узялі пад асобую ахову.

Гісторыя сядзібы «Альбярцін»

Палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх «Альбярцін» — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў стылі позняга класіцызму. Знаходзіцца ў Слоніме на беразе ракі Іса. З’явіўся ў першай палове XIX стагоддзя як рэзідэнцыя слонімскага павятовага маршалка Войцеха Пуслоўскага. Сядзіба і возера названыя ў гонар аднаго з яго сыноў. Аўтарам ільвоў каля ўвахода лічыцца італьянскі скульптар Антоніа Канова.

Сядзіба «Альбярцін» і прылеглы да яе парк захаваліся амаль без змен. У савецкі час у палацы размяшчалася бальніца, да пачатку рамонту — Дом культуры, моладзевы цэнтр і гарадская бібліятэка. У флігелі размяшчаецца фізкультурна-спартыўны клуб папяровай фабрыкі «Альбярцін».

У захаваным будынку стайняў, які раней прадавалі з аўкцыёну, у лістападзе 2022 адкрыўся гатэль, рэстаран і SPA-комплекс «У Пуслоўскіх».

Каментары

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай10

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Працоўныя мігранты праблемы эканомікі Беларусі не вырашаць, і Лукашэнка пачаў гэта разумець. Меркаванне Чалага5

Адміністрацыя Байдэна раскрыла сакрэтныя даныя пра дапамогу Украіне ў вытворчасці дронаў1

Сацыёлагі: Нават праўладныя беларусы не супраць «адлігі», траціна з іх — за вызваленне палітвязняў10

ЕС выкарыстае караля Бельгіі і закон 1944 года, каб не даць Орбану размарозіць расійскія рэзервы5

На нарадзе ў Лукашэнкі сёння гаворка ішла не пра тое, што заяўлена?5

У мінскім метро жанчына з нажом напала на пасажырку

Французскія чыноўнікі патрабавалі ўсыпіць дзіка, які жыве на ферме. За яго заступіліся тысячы чалавек, у тым ліку Брыжыт Бардо2

БДІПЧ: На выбары нас сапраўды запрашалі, але позна1

У выніку абстрэлу Крывога Рога загінула мачаха трох дзяцей. Іх родная маці загінула ў 2022-м падчас акупацыі Херсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай10

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →