Свет44

90-гадовы Познер вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная праграма перастала выходзіць у 2022 годзе

Вядомы тэлевядучы, які старанна пазбягаў выказванняў пра вайну ва Украіне, зноў з'явіцца ў эфіры.

Уладзімір Познер. Фота: Wikimedia Commons

Расійскі вядучы Уладзімір Познер упершыню з пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная новая праграма будзе называцца «Турэцкі сшытак», піша РБК. Гэта не рэгулярная перадача, а васьмісерыйны фільм, які каманда Познера здымала ў Турцыі на працягу апошніх гадоў.

Познер, які сёлета адзначыў 90-годдзе, вёў сваю праграму на «Першым канале» на працягу 14 сезонаў, браў інтэрв'ю ў вядомых людзей. Апошні выпуск праграмы «Познер» выйшаў 21 лютага 2022 года — за тры дні да пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

Сам Познер старанна пазбягаў прамых каментароў пра вайну. У сакавіку 2023 года ён упершыню выказаўся на гэтую тэму, абмінуўшы ацэнку самой вайны, і паразважаў пра яе прычыны, паўтарыўшы некаторыя з тэзісаў Уладзіміра Пуціна, уключаючы тэму пашырэння НАТА на ўсход і патэнцыйнае ўступленне Украіны ў альянс. Ён таксама заклікаў не называць Пуціна вар'ятам.

«Прычына таго, што Пуцін зрабіў, у прынцыпе, вельмі простая — прасачыць за тым, каб у Украіны не было магчымасці стаць членам НАТА. Ні цяпер, што і так было немагчыма, ні ў будучыні. Наколькі я магу меркаваць, сутнасць справы ў гэтым. Ці згодны я з тым, што ён зрабіў, і з тым, якім шляхам гэта было зроблена, — зусім іншае пытанне. І не мае значэння, з чым я згодны або не згодны — гэта толькі мой асабісты пункт гледжання. Важныя факты», — сказаў тады Познер.

Познер таксама прызнаўся, што атрымліваў прапановы працы ад заходніх тэлеканалаў, але не мог іх прыняць, паколькі ад яго патрабавалася публічна выказацца пра вайну, чаго ён не хоча рабіць.

Каментары4

  • бабруйчанін
    18.09.2024
    Пачну каментаваць адразу пад рос.семіт сіта паліткарэктнасці трапляешь.Стары піііжон как сева навгародцеў яшка кедмі діма саймс..
  • Так
    18.09.2024
    Чарговая навіна пра расейскую інфасферу для беларусвў - гэта дальнейшае ўцягванне ў рускі свет.
  • Вандроўнік
    18.09.2024
    Бачыў яго ў каны 2022 года на самалёце Парыж-Рыга

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →