Грамадства77

«Прыйшлі каля 30% выбарцаў». Валанцёрка БРСМ расказала, што адбывалася на яе ўчастку

На выбарчых участках падчас «Адзінага дня галасавання» сёлета можна было заўважыць валанцёраў БРСМ. Ідэя не новая: паводле першаснай задумы, яны павінны былі дапамагаць прагаласаваць людзям з інваліднасцю. Сярод такіх актывістаў была і настаўніца адной са школ Мінскай вобласці Вольга (імя суразмоўцы зменена ў мэтах яе бяспекі). Яна расказала «Люстэрку», як праходзілі выбары на яе ўчастку, хто прыходзіў і колькі часу спатрэбілася сябрам камісіі, каб падлічыць галасы.

«Настаўніца абуралася, што ў працоўны час павінна займацца выбарамі»

Вольга кажа, што ў валанцёры БРСМ яе запісалі супраць волі. Ад кожнай установы адукацыі патрабавалі людзей.

«Як сказаў завуч: «БРСМ дурыць галаву», — тлумачыць жанчына. — У выніку мяне адправілі на іх трэнінг замест урокаў. Вось так расставілі прыярытэты».

Падчас датэрміновага галасавання Вольга працавала як звычайна, але за ходам выбараў назірала. Кажа, што адміністрацыя школы ў тое, што адбываецца, уключылася вельмі актыўна і была «ўся на нервах».

«Адна настаўніца, якую прымусілі быць у складзе камісіі, вельмі абуралася, што ў свой працоўны час павінна займацца пытаннямі гэтых выбараў, хоць у яе ўрокі, — расказвае суразмоўца. — А замену ёй ніхто не ставіў, і дзеці фактычна знаходзіліся адны. Калі яна звярталася да кіраўніцтва, там казалі: «Што хочаш, тое і рабі». У выніку на датэрміновым яна другую змену проста адпускала дадому, таму што як ёй быць у двух месцах адначасова?»

Што тычыцца яўкі з аўторка па суботу, жанчына адзначае: асаблівага ажыятажу не было. Прыходзілі ў асноўным людзі 40-60 гадоў, а вось моладзі яна не заўважыла.

«На датэрміновае галасаванне, па маіх назіраннях, прыйшла значна меншая колькасць чалавек, чым у асноўны дзень, — успамінае Вольга. — Яшчэ хочацца адзначыць, што, хоць меркаваць па знешнасці нельга, па многіх можна было адразу зразумець, што яны знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным і маральным становішчы. Людзі рэальна выглядалі вельмі стомленымі і замардаванымі — калі проста выйсці ў Мінску і прайсціся па вуліцах, будзе абсалютна іншая карціна».

У суботу і нядзелю, кажа жанчына, у галасаванні задзейнічалі літаральна ўсіх настаўнікаў школы: хтосьці быў у камісіі, хтосьці дзяжурыў на паверсе. Па словах суразмоўніцы, прыкладна палова яе калегаў былі не радыя такому раскладу, але ўсе «проста змірыліся». Пратэставаць адкрыта не наважыліся, таму што «калі будзем выступаць супраць, за гэтым адразу пойдуць вялікія наступствы».

Сама яна таксама была ў школе абодва выхадныя дні, але замест дапамогі людзям з дадатковымі патрэбамі проста стаяла каля ўваходу і адпраўляла выбаршчыкаў у патрэбныя кабінеты. Жанчына адзначае: частка людзей не ведала імёнаў кандыдатаў, з якіх прыйшлі выбіраць, а камусьці нават даводзілася падказваць участак.

«Многія максімум разумелі, што ім «трэба прыйсці на ўчастак», — апісвае ўзровень палітычнай пісьменнасці настаўніца. — Думаю, палова дык дакладна. Часта пытанне задавалі «дзе я магу пачытаць пра кандыдатаў?» ці ўвогуле «за каго мне прагаласаваць?» У асноўным гэта былі людзі ва ўзросце, і як быццам такая звычка засталася з савецкіх часоў: прагаласаваць, выканаць традыцыю. І не важна, за каго менавіта».

«Колькасць тых, хто прыйшоў, нашмат меншая, чым у афіцыйнай статыстыцы»

У асноўны дзень, адзначае Вольга, часцей за ўсё прыходзілі тыя ж людзі старэйшыя за 40, але плынь выбаршчыкаў была больш актыўная.

«Участкі адкрыліся а восьмай, і ў першую гадзіну прыйшло, можа, чалавек з пяць-шэсць. Самы пік пачаўся гадзіне а 12-й, і там ужо пайшло шмат народу: магло быць і 50 чалавек за гадзіну, — кажа беларуска. — У асноўным пажылыя, але часам прыходзілі шматдзетныя сем'і, таму што тут спальны раён і некаторыя кватэры выдадзеныя шматдзетным.

Афіцыйная яўка ў нас была каля 70%. Але вось я вяду ўрокі ў многіх класах, ведаю, як выглядаюць бацькі. І за ўвесь час пазнала толькі чатыры пары. Таму можна меркаваць, што колькасць людзей, якія прыходзілі, нашмат меншая, чым напісана ў афіцыйнай статыстыцы. Па маіх падліках, гэта каля 30% ад усіх выбаршчыкаў».

На падліку галасоў настаўніцы прысутнічаць не дазволілі. Паводле яе слоў, на момант закрыцця ўчасткаў скрыні былі запоўненыя толькі на чвэрць, а ўсе бюлетэні прагледзелі даволі аператыўна.

«Выгналі ўсіх, каго толькі можна, зачынілі дзверы і вокны. Пратаколы галасавання не вывешвалі, але прыкладна дзве тысячы бюлетэняў, якія былі ў скрынях, шэсць чалавек у камісіі «палічылі» за дзесяць хвілін. Па-мойму, гэта гучыць нерэальна, — кажа яна. — Адна з настаўніц, якая там была, расказвала, што вынік быў ужо загадзя. І вось праз гэтыя дзесяць хвілін яны расклалі ўсе бюлетэні ў пакеты, як для паштовых адпраўленняў, і запячаталі. Потым гэтыя пакеты забраў супрацоўнік міліцыі і разам з настаўнікамі яны павезлі іх кудысьці».

За працоўныя выхадныя Вольга не атрымала нічога — фармальна яна была на выбарах на валанцёрскіх пачатках. Але па словах яе калегаў, сябрам камісіі за ўдзел заплацілі 85 рублёў прэміі. Праўда, калі настаўніца проста засталася ні з чым, то некаторых яе знаёмых з іншых школ і ўвогуле прымушалі галасаваць пад пагрозай дысцыплінарнага спагнання.

Вольга кажа, што неабходнасць удзельнічаць у арганізацыі выбараў яе не цешыла. Тлумачыць, што ўсе два дні свайго валанцёрства старалася трымацца максімальна адстаронена. Адказвала толькі тое, пра што пыталіся, ініцыятывы не праяўляла.

«Натуральна, усё гэта абурала вельмі моцна, — дзеліцца яна. — Але праз тое, што звольніцца цяпер няма магчымасці, нічога не магу зрабіць і даводзіцца трываць».

Чытайце таксама:

Адзін факт, які паказвае, што пратаколы на выбарах маляваліся з галавы

Што за назіральнікі з Еўропы прыехалі на выбары ў Беларусь

Партыя Гайдукевіча аказалася аўтсайдарам у куртатым беларускім парламенце, атрымаўшы ганебныя чатыры мандаты

У Карпенкі спыталі аб прымусовым галасаванні. Ён занерваваўся

Каментары7

  • Які жах
    26.02.2024
    Краіна, у якой жывуць мільёны цярпіл
  • барадзед
    27.02.2024
    трыццаць наўрадці, раней рэдка за 20 было
  • Крымінальны кодекс
    27.02.2024
    За ўдзел ва фальсіфікацыі выбараў 5 год турмы

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках8

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах2

Ці здасць Трамп Украіну Расіі? Чаму дэмакраты разгромленыя? Да чаго прывядзе кантроль рэспубліканцаў над выканаўчай і заканадаўчай уладай адначасова?81

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →