Грамадства1313

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Рэальная гісторыя таго, як супрацоўнікі міліцыі ў парушэнне закону адправілі на суткі маці двух непаўналетніх дзяцей.

Кіберпартызаны апублікавалі запіс размовы сілавікоў, якія 15 мая 2021 года затрымалі сямейную пару за дэманстрацыю бел-чырвона-белай сімволікі. У сямейнай пары двое непаўналетніх дзяцей.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, да затрыманай жанчыны нельга прымяніць арышт — бо ў яе ёсць непаўналетнія дзеці. Але гэта не перашкаджае міліцыянерам адправіць жанчыну разам з мужам на суткі.

Праз некалькі гадзін пасля затрымання намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Мінаблвыканкама Мікалай Максімовіч пазваніў начальніку міліцыі грамадскай бяспекі Мінскага РУУС Сяргею Удодаву і, папярэдне высветліўшы, колькі ў сямейнай пары непаўналетніх дзяцей, даў загад, каб «і ён, і яна засталіся ў ізалятары часовага ўтрымання».

Мікалай Максімовіч Николай Максимович

Мікалай Максімовіч. Скрын відэа: PartizanWave / YouTube

— Але пры гэтым патрэбна, каб тлумачэнне было і аднаго, і другой, што дзяцей ёсць з кім пакінуць, — дае інструкцыі Максімовіч і ўдакладняе, з кім можна пакінуць дзяцей.

— Я сказаў знайсці бабу. Я сказаў цешчу знайсці, гэтую, ну, свякруху. Яе апытаць, што «дзеці са мною» і [ўзяць] распіску аб тым, што яна прыняла дзяцей на адказнае захоўванне, — адказвае Удодаў.

Сяргей Удодаў Сергей Удодов
Сяргей Удодаў. Скрын відэа: PartizanWave / YouTube

— Маладзец. Усё. Абавязкова гэтыя двое застаюцца ў нас, заязджаюць да нас у нашы ўмовы з поўнай хлебасольнасцю.

Праз некаторы час Удодаў абмяркоўвае незаконнае затрыманне маці непаўналетніх дзяцей з начальнікам Мінскага РУУС Аляксандрам Голікавым. Абодва прызнаюць, што пры наяўнасці адваката сітуацыя магла скласціся па-іншаму.

Аляксандр Голікаў Александр Голиков
Аляксандр Голікаў. Скрын відэа: PartizanWave / YouTube

Удодаў расказаў, што ўдакладніў, ці заяўляў хто-небудзь з сямейнай пары пра адваката. Такога не было. Таму, як ён лічыць, трэба выконваць загад, які даў начальнік УУС Мінгарвыканкама Аляксандр Астрэйка.

— Ну і ўсё, у прынцыпе. Калі там каманда, там патрабуюць, каб «закрылі» дваіх. Ну закрыем дваіх, і ўсё, — заўважае Удодаў.

У далейшай размове Голікаў акцэнтуе ўвагу, што згодна з заканадаўствам жанчыну затрымліваць нельга, але «калі адмашку дае Астрэйка, тады можна будзе «пабеззаконіць» («побеспределить»):

— Ну незаконнае затрыманне будзе. Глядзі, сітуацыя: калі нам па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, нам по**й, мы можам і бабулю разам з імі закрыць. Але калі потым нам прад'явяць, што «Дзе вы былі? Незаконную меру, бл**ь, стрымання ўжылі». Тады мы, бл**ь, скажам: «Выбачайце, бл**ь. Мы ў*бкі, выконвалі вашы ўказанні». Нам скажуць: «А дзе ж вашы веды?» Калі нам дадуць указанне «еб**це, хлопцы» (ну — «працуйце, хлопцы»), тады, так, пытанняў няма.

Прыкладна праз гадзіну пасля гэтай размовы Голікаў патэлефанаваў Удодаву, каб удакладніць, чым усё скончылася. Той паведаміў:

«Усё нармальна. «Закрываем» дваіх. Каманду Казлоў даў (першы намеснік начальніка УУС Мінааблвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі. — НН) усё аформіць дакументальна. (…) Ужо аформілі ўсё».

На што Голікаў заўважыў: «Ну і ўсё. Галоўнае, каб нам наступстваў не было, а астатняе ўсё пох*й».

Кіберпартызаны адзначаюць, што сітуацыя з гэтым затрыманнем — яскравы прыклад таго, як сілавікі карыстаюцца тым, што людзі дрэнна разбіраюцца ва ўласных правах і заканадаўчых нормах. Яна дэманструе, як шляхам запужвання і падману затрыманых па палітычных матывах і іх сваякоў прымушаюць прымаць рашэнні, якія парушаюць іх правы.

За гэты канкрэтны выпадак Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае для Максімовіча, Удодава, Казлова, Голікава і Астрэйкі да 10 гадоў зняволення за перавышэнне ўлады.

Каментары13

  • Псих
    07.11.2024
    "Бабушка рядышком с дедушкой
    Столько лет, столько лет вместе."
  • Па закону
    07.11.2024
    Будуць, с*кі, сядзець!
  • "_
    07.11.2024
    Гэта сьведчыць не пра нейкую там непісьменасьць юрыдычную людзей, а пра поўнае беззаконьне і беспакаранасьць мянтоў і гэб'я. Вы яшчэ рапавядзіце пра непісьменнасьць габрэяў і антыфашыстаў у Германіі, пра непісьменнасьць нашых людзей 29-30 кастрычніка 1937.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ1

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ1

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →