На сцэне будынка Купалаўскага тэатра зноў будуць танчыць «Харошкі»
Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі» выступіць на сцэне Купалаўскага тэатра з канцэртнай праграмай «Вясна ў Купалаўскім» 1 і 2 сакавіка.
Паведамляецца, што вясне як самай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана выступленне калектыву з праграмай Валянціны Гаявой. «Мовай харэаграфіі апяваецца прыгажосць прыроды і жанчыны. У праграме — лірычныя і далікатныя кампазіцыі і дынамічныя нумары», — пішуць «Мінск-Навіны».
Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў выкананні камерна-інструментальнага і вакальнага ансамбля.
«Харошкі» ўжо не першы раз выступаюць на сцэне будынка тэатра, які ў жніўні 2020 года пакінула абсалютная большасць акцёраў і работнікаў тэатра.
Каментары
Латушка дапамог ужо трупе Купалаўскага з памяшканнем? Прайшло ўжо 4 гады...