Спорт

Сёння зборная Беларусі бярэ старт у досыць экзатычным для нашых краёў відзе спорту

Пляжны футбол — адзін з нямногіх відаў спорту, дзе засталіся беларусы пасля міжнароднага бану. Украіна адмовілася ад удзелу, бо арганізатары дапусцілі туды беларусаў.

Ілюстрацыя АБФФ

У Дубаі (ААЭ) стартаваў чэмпіянат свету па пляжным футболе. 16 камандаў разбітыя на чатыры групы. 

Мужчынская зборная Беларусі трапіла ў групу С з Сенегалам, Калумбіяй і Японіяй. Першы матч з Сенегалам ужо сёння ў 18:30.

У плэй-оф выходзяць дзве каманды з групы.

Зборная Украіны адмовілася ўдзельнічаць у спаборніцтвах менавіта таму, што арганізатары дапусцілі беларусаў.

Пляжны футбол з'явіўся на пляжах Рыа-дэ-Жанейра, а чэмпіянаты свету праводзяцца з 1995 года. Спачатку яны праходзілі штогод пад эгідай Beach Soccer Worldwide, а з 2005 года праводзяцца пад апекай ФІФА (Міжнароднай федэрацыі футбола).

Прычым з 2009 года — раз на два гады. Бразілія 14 разоў станавілася пераможцам, Партугалія і Расія па тры разы, Францыя адзін раз.

Зборная Беларусі брала ўдзел у чэмпіянатах двойчы: у 2019 і 2021 гадах. Тады яна займала трэцяе месца ў групе, і, натуральна, не прабівалася ў плэй-оф.

Цікава, што мундыялі часам праводзяцца ў экзатычных для нас месцах. Спачатку яны праводзіліся выключна ў Бразіліі (ажно 13 разоў), але таксама на Багамах і Таіці, а наступны чэмпіянат пройдзе на Сэйшэлах.

Асноўныя правілы:

Па стане на 2023 год у сусветным рэйтынгу пляжнага футбола ўдзельнічаюць 103 мужчынскія команды (у звычайным вялікім футболе — 210 зборных), а таксама 218 мужчынскіх клубаў (у вялікім футболе — камандаў процьма).

Гульня павінна праходзіць выключна на пяску, глыбіня якога павінна складаць не менш за 40 сантыметраў. Поле павінна быць памерам 35-37 метраў у даўжыню і 26-28 метраў у шырыню.

Гульнявая зона пазначаецца 10-сантыметровай лініяй. Сама пляцоўка складаецца з дзввюх роўных зон для кожнай каманды. Вышыня варот павінна складаць 2,2 метра пры шырыні 5,5 метра.

У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды па пяць чалавек: аднаго варатара і чатырох палявых гульцоў. У каманд ёсць не больш за сем запасных гульцоў. Абмежаванняў па колькасці замен няма: іх можна ажыццяўляць у любы час без чакання спынення гульні.

Матч складаецца з трох перыядаў па 12 хвілін, паміж якімі ёсць троххвілінныя тайм-аўты. Гульнявы час спыняецца пасля забітага гола, прызначэння пенальці, прабіцця штрафнога ўдару або траўмы гульца.

Нічыйны вынік пасля асноўнага часу не дапускаецца. Калі лік застаецца роўным, прадугледжаны дадатковы троххвілінны перыяд. Калі і пасля гэтага няма пераможцы, лёс сустрэчы высвятляецца ў серыі пенальці. Кожная каманда мае тры спробы. Калі пасля гэтага лік роўны, то пенальці працягваюцца да так званага «залатога гола».

Пасля аўту мяч у гульню можна ўводзіць як рукамі так і нагамі.

Выйшаўшы за межы зоны з мячом, галкіпер не можа ў яе вяртацца і забіраць мяч у рукі.

Забаронена перашкаджаць гульцу, які выконвае ўдар «нажніцы» або ўдар праз сябе.

Матчы зборнай Беларусі можна будзе глядзець на сайце Беларускай федэрацыі футбола.

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ5

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →