У сталіцы Украіны — без ахвяр і разбурэнняў.
Кіеўская гарадская адміністрацыя паведаміла, што ўсе расійскія ракеты, якія ляцелі на Кіеў, былі збітыя, і ахвяр і разбурэнняў у горадзе няма.
«Сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны ўсе варожыя ракеты, якія ляцелі на Кіеў, былі знішчаныя. Дакладную колькасць і тыпы ракет чакайце ў дакладах Паветраных сіл», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі ў тэлеграме.
«Паводле аператыўнай інфармацыі, у сталіцы — без ахвяр і разбурэнняў, — паведамілі прэс-служба адміністрацыі. — Сістэма жыццезабеспячэння горада працуе ў штатным рэжыме».
Каментары