13 лютага старшыня Савета Рэспублікі сустрэлася з навучэнцамі гімназіі №13 Мінска
Адзін з навучэнцаў задаў Наталлі Качанавай пытанне аб людзях, якія з’яўляюцца для яе прыкладам, піша БелТА.
«Калі я вучылася ў школе, для мяне і маіх равеснікаў прыкладам былі настаўнікі, многія з якіх прайшлі Вялікую Айчынную вайну. Мяне натхнялі бацькі. Магу сказаць, што я ніколі не магла зрабіць так, каб засмуціць іх. Гэтым я кіруюся і цяпер. Прыкладам для мяне быў і старэйшы брат, які паступіў у ваеннае вучылішча. У цэлым магу сказаць, што на кожным жыццёвым этапе цябе нехта фарміруе.
А калі я амаль дзесяць гадоў таму прыехала ў Мінск і стала працаваць з прэзідэнтам, ён стаў для мяне сапраўдным прыкладам беззапаветнай адданасці сваёй краіне, стойкасці і сапраўднай любові да народа», — адзначыла Наталля Качанава.
Наталля Качанава рэгулярна прызнаецца ў любові да Лукашэнкі.
Каментары