Грамадства2121

Былога страйкамаўца прызналі ў Літве пагрозай нацбяспецы

Сяргей Краўчанка падзяліўся сваёй гісторыяй. Ён збірае грошы на адваката.

«Мяне завуць Краўчанка Сяргей. Я адзін з актыўных удзельнікаў страйкаму на прадпрыемстве «Беларусьнафта».

У 2015 годзе, пасля заканчэння політэхнічнага каледжа, я ўладкаваўся працаваць ратавальнікам-пажарнікам у МНС Беларусі. Але праз 3 гады — у 2018-м —праз нязгоду з кіраўніцтвам я звольніўся і стаў простым электраманцёрам на прадпрыемстве «Беларуснафта-Прамсэрвіс».

Пасля выбараў у жніўні 2020 года, калі 9, 10 і 11 жніўня сілавікі рабілі абсалютнае беззаконне, я не змог застацца ўбаку. Мы з жонкай прынялі рашэнне хадзіць на маршы і ўдзельнічаць ва ўсіх магчымых актыўнасцях — стаяць у ланцугах салідарнасці, распаўсюджваць улёткі, расказваць блізкім і калегам пра тое, што адбываецца ў краіне.

Пасля незаконнай «інаўгурацыі» Лукашэнкі я запісаў відэазварот да калег, у якім заклікаў іх не баяцца рэпрэсій, быць салідарнымі, актыўна выказваць сваю пазіцыю і ўдзельнічаць у забастоўках. Тое відэа выклікала рэзананс на прадпрыемстве, і начальства выклікала мяне на сход, каб зладзіць штосьці накшталт «таварыскага суду» ў найлепшых савецкіх традыцыях. Аднак калегі папярэдзілі мяне, што на самой справе пад выглядам «сходу» рыхтуецца маё затрыманне, і што «суткамі» я не абыдуся — мне свяціла крымінальная справа за заклік да забастоўкі.

Пасля гэтага са мной звязаліся прадстаўнікі фонду «Краіна для жыцця», пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні, якое рыхтуецца, і прапанавалі эвакуіравацца ў Літву. Мы з жонкай усё ўзважылі, сабралі дзяцей, рэчы і з'ехалі ў невядомасць.

На новым месцы я займаўся тым, што даведваўся аб праблемах на сваім прадпрыемстве, звязваў людзей адно з адным, расказваў праўду пра тое, што адбываецца, і падрыхтоўваў глебу для агульнанацыянальнай забастоўкі. Было цяжка, бо паралельна трэба было яшчэ ўладкоўваць побыт і забяспечваць сябе і сваю сям'ю. Але, на маю думку, атрымалася нядрэнна, бо многія хлопцы з прадпрыемства, у тым ліку дзякуючы маёй дапамозе, далучыліся да забастоўкі.

Цягам трох гадоў пасля вымушанай эміграцыі мая жонка і дзеці атрымалі ўцякацтва. Я на прытулак не падаваўся, бо тут дзейнічае правіла — чалавек, які чакае на ўцякацтва, не можа працаваць. А я сабе такога дазволіць не мог — трэба было забяспечваць сям'ю.

У 2023 годзе ў чэрвені я, як звычайна, падаўся на дазвол на жыхарства па ўз'яднанні з сям'ёй. Аднак праз належны тэрмін чакання я не атрымаў адказу на сваё прашэнне. Каб закрыць пытанне, я прыйшоў у міграцыю, дзе мне безальтэрнатыўна сказалі падавацца на ўцякацтва. У той самы дзень мяне затрымалі на 48 гадзін і паведамілі, што я з'яўляюся пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы.

Пасля гэтага мяне вывезлі ў лагер для ўцекачоў, дзе адбыўся суд, пасля якога мяне адпусцілі дадому чакаць рашэння па запыце на ўцякацтва. Яшчэ праз паўгода мне прыйшла адмова — справа ў тым, што з 2015 па 2018 год я працаваў ратавальнікам-пажарнікам.

Ужо больш за 7 месяцаў я знаходжуся без працы і вымушаны прасіць дапамогі, каб наняць адваката і аспрэчыць прынятае рашэнне.

Сума збору:

€3000

такую суму запытаў адвакат, які будзе дапамагаць з апеляцыяй і весці справу.

Дапамагчы праз Байсол

Каментары21

  • Дарадца
    02.02.2024
    Прабачце, а чаму юрыстка Ціханоўскай Крысціна Рыхтар ня можа дапамагчы гэтаму беларусу на месцы ў Літве? Яна ж цэлы час піша нейкія законапраэкта-справаздачы.
  • Васіль
    02.02.2024
    Дарадца, а вы яшчэ не разумелі, чым яны там займаюцца? Яны смокчуць гранты ад еўрапейскіх спонсараў. І пішуць ім справаздачы, колькі харошых рускіх выратавалі. Колькі новых "медыя" створана, каб паліваць г#ўном Трампа і Пазьняка.
    А як школу беларускую адкрыць - то адразу выскачыць гэты з атлусценнем 3 ступені, як яго, Вячорка, і будзе распавядаць "Ціханоўская вам нічога не павінна". Самазванцы маскоўскія.
  • Великий Нехочуха
    02.02.2024
    Спецслужбы Литвы не спят в шапку! Хотя подождите минутку... Спят! Вы слышите этот храп, друзья? Они проср..пали целого мусорёныша! Хотя, вполне возможно что это их братишка... Крушил этих гудасов-литвинов! Медалью за заслуги наградить забыли!

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах1

Пад Мінскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі ВІДЭА5

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»9

Аляксей Талай прапанаваў даць Лукашэнку званне Героя Беларусі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі28

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →