Усяго патроху11

Турцыя, Чарнагорыя, Іспанія: паглядзіце, якія туры можна забраніраваць на лета проста цяпер

Калі жадаеце ашчадзіць на пляжным адпачынку, адзін з варыянтаў — спланаваць яго загадзя, а то і скарыстацца раннім браніраваннем, тым больш што першыя прапановы ад беларускіх турфірмаў ужо з’явіліся. Што там цікавага?

Турцыя 

Калі вы гатовыя выправіцца на мора ўжо вясной, з 23 красавіка ёсць туры ў Кемер з яго галькавымі пляжамі — 9 начэй у пяцізоркавым гатэлі абыдуцца ў 2 тысячы рублёў (тут і далей прыводзім кошт з пералётам).

На пазнейшыя даты цэны растуць: напрыклад, ёсць туры на 7 начэй у адзін з трохзоркавых гатэляў Кемера, і за такі адпачынак давядзецца выкласці ад 2650 рублёў.

Калі хочаце ў больш спакойны куточак Турцыі, можна паехаць у Аланью, але рыхтуйцеся да большых цэн. Напрыклад, туры з 25 красавіка на 10 начэй у пяцізоркавы гатэль у Аланьі могуць абысціся ў 4350 рублёў. 7 начэй у тусовачнай Анталіі, калі ехаць у пяцізоркавы гатэль з 27 красавіка, каштуюць ад 4280 рублёў, на 11 начэй з 31 мая ў чатырохзоркавым гатэлі ў Сідэ (доўгія пляжы і старажытныя руіны) рыхтуйце ад 3560 рублёў.

Егіпет

Ужо ў лютым можна выправіцца на адпачынак у гэтую папулярную краіну, дадатковы плюс — магчымасць атрымаць візу па прыездзе. Калі казаць пра бюджэтныя варыянты, ёсць туры ў трохзоркавы гатэль у Хургадзе з 18 лютага — давядзецца заплаціць ад 2900 рублёў за 11 начэй. Тыя ж 11 начэй, але ўжо ў пяцізоркавым гатэлі, будуць каштаваць ад 4180 рублёў.

Можна выбраць для адпачынку Шарм-эль-Шэйх з яго залатымі пляжамі і каралавымі рыфамі. Гатовыя вылятаць ужо з 12 красавіка — ёсць тур на 11 начэй у пяцізоркавым гатэлі коштам ад 4410 рублёў. Ёсць і больш бюджэтная прапанова — з 15 сакавіка можна выбрацца ў тур на 11 начэй у чатырохзоркавы гатэль, кошт — ад 3740 рублёў.

У Егіпце існуе менш вядомы, але перспектыўны курорт Макадзі-Бэй з мноствам гатэляў і спа-цэнтраў. Туды можна выбрацца з 21 сакавіка — тур на 10 начэй у пяцізоркавым гатэлі каштуе ад 5440 рублёў. Аднак на лета ў Макадзі-Бэй можна знайсці туры такога кошту.

Грэцыя

Пераходзім да краін, даступных уладальнікам шэнгену. Калі ў вас ёсць віза, вы можаце абіраць пералёт не з Мінска, а з Варшавы ці Вільні, а гэта прыемна адбіваецца на кошце адпачынку.

Можна падабраць варыянты нават ад 2 тысяч рублёў. Напрыклад, тур у чатырохзоркавы гатэль на Крыце даўжынёй 7 начэй з 10 чэрвеня каштуе ад 2180 рублёў, каля вылятаць з Варшавы. Можаце выдаткаваць больш грошаў? 7 чэрвеня ёсць вылет з Вільні на Корфу — за 10 начэй у чатырохзоркавым гатэлі мусіце аддаць ад 4560 рублёў.

Вядома, ёсць і люксавыя варыянты. З 24 мая можна паляцець з Вільні ў пяцізоркавы спа-гатэль на Корфу — рыхтуйце 7 тысяч рублёў за 7 начэй.

Кіпр

Варыянты для гэтага вострава толькі пачалі з'яўляцца на рынку, але затое яны пакуль выглядаюць адносна бюджэтна ў параўнанні з іншымі краінамі.

Ёсць туры з 1 мая ў Ая-Напу з вылетам з Варшавы — за 7 начэй у чатырохзоркавым гатэлі аддасцё ад трох тысяч рублёў. З чэрвеня можна паляцець у такі ж па даўжыні тур з адпачынкам у чатырохзоркавым гатэлі на Пафасе — рыхтуйце ад 3410 рублёў. Можна паляцець у чэрвені на 7 начэй у пяцізоркавы гатэль ў Лімасоле, цэны на такія туры пачынаюцца ад 4070 рублёў.

Італія

7 начэй у трохзоркавым гатэлі на Сіцыліі, калі ляцець з 28 красавіка, будуць каштаваць ад 2545 рублёў. З 2 чэрвеня можна паляцець на 7 начэй у чатырохзоркавы гатэль на Сардыніі, і такі адпачынак абыдзецца ўжо ад 7120 рублёў. У кошт абодвух тураў уключаны вылет з Варшавы.

Іспанія

Каб адпачыць у гэтай краіне, можа хапіць 2-3 тысяч рублёў. З 1 чэрвеня ёсць вылеты ў Косту-Дараду на 7 начэй — тур у трохзоркавым гатэлі каштуе ад 2340 рублёў. Падобны тур, але ўжо на Маёрку і ў чатырохзоркавы гатэль, абыдзецца ад трох тысяч рублёў, але гэта не мяжа — ёсць туры на Маёрку і больш чым за пяць тысяч.

Туніс

Даволі бюджэтны варыянт, і віза не патрэбная — але ж ва ўсіх даступных на сёння турах у Туніс вылет з тэрыторыі ЕС. Напрыклад, з 1 мая даступныя туры ў чатырохзоркавы гатэль у Джэрбе з вылетам з Варшавы — рыхтуйце ад 2100 рублёў за 7 начэй. У той жа час пачынаюцца аналагічныя туры ў прэстыжны спа-гатэль у Хамамеце, кошт — ад 3370 рублёў.

Чарнагорыя

У гэтую краіну беларусам не трэба віза, і ёсць вылеты з Мінска — з перасадкай у ААЭ. У чэрвені можна паляцець на 11 начэй у Будву, тур каштуе ад 3940 рублёў. Тады ж даступныя больш люксавыя варыянты: 11 начэй у пяцізоркавым гатэлі ў Пятровацы каштуюць ад 5490 рублёў, аналагічны тур у чатырохзоркавым гатэлі ў маленькай рыбацкай вёсцы Пржно — ад 9590 рублёў. 

Калі ж вы маеце шэнген, можна паляцець у Чарнагорыю з Варшавы, і тады цэны будуць меншыя. Скажам, у маі за тур на 7 начэй у чатырохзоркавы гатэль у Бары вы аддасцё ад 2700 рублёў.

Грузія

Мабыць, найтаннейшы пляжны варыянт, і віза не трэба. Арыентуемся на Батумі і вёсачкі ля яго — Кабулеці, Урэкі і іншыя. У гэтым раёне летнія туры ў трохзоркавыя гатэлі каштуюць ад 2560 рублёў, працягласць 9-11 дзён.

З 19 ліпеня можна паляцець у спа-гатэль ва Урэкі, і за 10 начэй там трэба будзе заплаціць ад 4130 рублёў, за аналагічныя грошы можна знайсці гатэль і ў Батумі. Ёсць і туры, дзе замест пералёту — пераезд у Грузію на аўтобусе: тады можна знайсці варыянт ад 1160 рублёў (Кабулеці, 15 начэй з 22 мая).

ААЭ

Веснавыя туры ў Эміраты выглядаюць таннейшымі за іншыя варыянты. Да прыкладу, з 7 красавіка можна паляцець на 7 начэй у дубайскі чатырохзоркавы гатэль, кошт — ад 2830 рублёў. Ёсць аналагічныя туры з канца сакавіка ў пяцізоркавыя гатэлі Фуджэйры, на іх рыхтуйце ад 4160 рублёў.

Але гэта не мяжа — цэны на туры ў некаторыя гатэлі Эміратаў перавальваюць і за 8 тысяч рублёў, і гэта ўсё яшчэ кошт за месца ў нумары на дваіх чалавек.

Катар

На ўмовах ранняга браніравання ёсць багата тураў у Катар. Цэны пачынаюцца ад 3060 рублёў — за такія грошы можна адпачываць з чэрвеня 9 начэй у чатырохзоркавым гатэлі ў Досе. Ёсць туры ў ліпені ў пяцізоркавыя гатэлі туды ж — рыхтуйце ад 5180 рублёў за 9 начэй. Можна падабраць і больш люксавы варыянт, але большасць тураў даступныя па цэнах 3-5 тысяч рублёў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

Сёлета мае значна патаннець пляжны адпачынак у Турцыі

«Пры сустрэчы яны датыкаюцца адно да аднаго насамі». Беларусы патрапілі на выспу, пра якую мала хто чуў

Каментары1

  • svae
    26.01.2024
    ну як можна так непрафесіянальна пісаць - дзе напісана на колькі чалавек пазначаныя кошты ?

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Усе навіны →
Усе навіны

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

У Белавежскай пушчы дзеля рэдкай птушкі выкасяць больш за тысячу гектараў балота

Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць Каляды 25 снежня11

«Дзе ***** подпісы???» Прапагандыст Тур заблытаўся ў выбарчых рэаліях7

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 21

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Галоўнае
Усе навіны →