Паводле апошніх звестак у авіякатастрофе ў Казахстане выжылі 25 чалавек. 22 чалавекі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе МНС Казахстана.
На месцы падзення задзейнічаны 150 ратавальнікаў, 45 адзінак тэхнікі. На борце самалёта знаходзілася 67 чалавек, уключаючы 5 членаў экіпажа.
Рэйс Баку — Грозны разбіўся сёння раніцай каля горалда Актау на захадзе Казахстана. Самалёт быў вымушаны збочыць у Казахстан з-за моцнага туману.
Каментары