Цана летняга адпачынку на турэцкіх курортах у 2024 годзе будзе ніжэйшай за леташнюю на 19-27%. Такія даныя са спасылкай на маніторынг рынку і вынікі апытання найбуйнейшых тураператараў апублікаваў Расійскі саюз турыстычнай індустрыі (РСТ), піша Office Life.
На лета 2024 года асноўныя турэцкія гатэльеры зменшылі цэны ў еўра. Пра гэта заявілі ўсе апытаныя РСТ тураператары. У большасці выпадкаў турэцкі бок прапануе прайсы, таннейшыя ў параўнанні з ранейшымі на 20%.
Ёсць, аднак, і больш сур'ёзныя зніжкі. Напрыклад, тураператар Coral Travel паведаміў, што з цэнамі на 2024 год вызначыліся 98% яго турэцкіх партнёраў, і ў сярэднім цана пакета ў еўра ў іх паменшылася на 27%.
Турцыя — самы папулярны пляжны кірунак у беларусаў. Напрыклад, у 2022 годзе там адпачывалі 104,2 тыс. нашых суайчыннікаў. Гэта прыкладна столькі ж, колькі ў Егіпце, ААЭ і Грузіі разам узятых.
Каментары