Грамадства22

Былы актывіст «Альтэрнатывы» п'яным патануў у Турцыі. І навёў блытаніны, выдаючы сябе за падпалкоўніка-путчыста

Падрабязнасці трагічнай гісторыі, пра якую пішуць медыя ў турэцкай Анталіі.

«Аляксей Шубара (Aliaksei Shubara), які служыў падпалкоўнікам у сваёй краіне Беларусі, узяў удзел у няўдалай спробе перавароту, пасля чаго аказаўся ў вышуку і ўцёк у Англію. Ён патануў на ўзбярэжжы Тасмур у Аланіі, куды прыехаў у адпачынак», — паведамляе турэцкае выданне, удакладняючы, што беларус пайшоў у мора голым і п'яным. 

Хто ж гэты падпалкоўнік-путчыст? У лукашэнкаўскіх указах аб пазбаўленні званняў сумленных афіцэраў такога прозвішча няма. 

У інтэрнэце Аляксей Шубара згадваецца адзін раз у 2015-м годзе, калі ён выйшаў у Мінску з плакатам, які асуджаў імперыялізм Пуціна. Шубара дзейнічаў як актывіст малалікай арганізацыі «Альтэрнатыва», заснаванай былым маладафронтаўцам Алегам Корбанам.

Тады Шубару затрымалі і судзілі па адміністратыўцы, паведамляла «Свабода». 

«Аляксей Шубара — звычайны хлопец, жыве ў здымнай кватэры на вуліцы Ангарскай. Працуе ў будаўнічай фірме, больш-менш зарабляе на жыццё, мае сям’ю, выхоўвае малалетняе дзіця», — сказаў тады пра яго Корбан.

Больш ніколі і нідзе такі чалавек не згадваўся. 

«Наша Ніва» звярнулася да баз «Белпола» і высветліла, што з вялікай імавернасцю патанулы — той самы чалавек з плакатам, таму што супадаюць імя і ўзрост. 

Тады прычым тут нейкі «падпалкоўнік»? Шубара ніколі ім не быў. Выглядае, ён прыпісаў сабе біяграфію свайго бацькі.

Аляксей нарадзіўся ў расійскім Нальчыку, вырас у Беларусі, вышэйшай адукацыі не меў, працаваў станочнікам і бетоншчыкам.

Прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але кампенсаваў шкоду і не сеў у турму. Ёсць парушэнні за п'янку ў грамадскім месцы, безбілетны праезд і пару адміністратывак па лініі ДАІ. 

Маці Аляксея працавала ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінаблвыканкама. 

А вось бацька — сапраўды міліцыянер. У 2001-м сышоў на пенсію ў званні падпалкоўніка з пасады старэйшага інспектара-дзяжурнага спецпадраздзялення па канваяванні ГУУС Мінгарвыканкама. 

Малаімаверна, што Шубара нават быў удзельнікам падзей 2020 года. Пасля той самай адной акцыі ў 2015, калі ён атрымаў пратакол па 23.34, запісы аб ім у беларускіх базах адсутнічаюць. Гэта сведчыць на карысць той версіі, што ён, атрымаўшы адміністратыўку, у тым жа годзе выехаў з Беларусі. Гэта падобна да схемы па атрыманні палітычнага прытулку праз згадку ў СМІ і наяўнасць палітычнага артыкула.

Цела Шубары будзе пахавана на могілках для бяздомных, калі яго не забяруць цягам 15 сутак. 

Каментары2

  • Х
    11.01.2024
    На фотцы бачу перакрыжаваньне Энгельса й Скарыны... Гучыць аднак...
  • Спадар
    11.01.2024
    [Рэд. выдалена]

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →