Свет55

Ад Румыніі да Арменіі. За колькі і як можна купіць грамадзянства іншай краіны

Розныя фірмы прапануюць атрымаць пашпарты іншых краін. Недзе трэба даказаць, што твае продкі жылі на той тэрыторыі, недзе ўкласці інвестыцыі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Румынія

Найбольш папулярнай краінай ЕС для «куплі» грамадзянства называюць Румынію. Шлях да грамадзянства гэтай краіны ідзе па схеме рэпатрыяцыі. Магчыма гэта дзякуючы таму, што частка тэрыторыі сучаснай Украіны ў першай палове 20 стагоддзя уваходзіла ў склад Румыніі.

Як пазначана на сайтах шматлікіх агенцый, праграма аднолькава даступная для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі і Малдовы. Некаторыя кампаніі маюць офісы адразу ў Беларусі, Расіі, Украіне, Румыніі, Балгарыі.

Фота: скрыншот з сайта international.expert

Па словах супрацоўніка аднаго з агенцтваў, у Венгрыі працуе падобная праграма, але там вельмі складаная мова, а для атрымання пашпарта Румыніі на румынскай нібыта дастаткова ведаць толькі тэкст прысягі.

Атрымаць грамадзянства Румыніі па спрошчанай працэдуры можна пры наяўнасці дакументальнага пацвярджэння румынскіх каранёў да трэцяга калена ўключна. Паходжанне па каранях прадугледжвае нараджэнне або пражыванне продкаў заяўніка на гістарычнай тэрыторыі Румыніі да 1940 года.

Калі такія карані ёсць, працэс атрымання румынскага пашпарта займае 1,5-2 года. У выпадку адсутнасці дакументаў прабацькоў заяўнік можа аднавіць іх па запісах у дзяржаўным архіве або ЗАГСе.

Каб пошукі патрэбных продкаў увянчаліся поспехам, і існуе шэраг міграцыйных агенцый, якія за 4-5 тысяч еўра дапамогуць знайсці продкаў, якія некалі жылі на тэрыторыі Румыніі, і аформіць усе неабходныя дакументы для падачы на грамадзянства.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сама схема выглядае наступным чынам: агенцыі знаходзяць у вас продкаў, якія ў патрэбны перыяд часу жылі на адпаведнай тэрыторыі. Пасярэднікі робяць выпіску з ЗАГСа і ставаць на гэтыя даведкі апастыль. Усе гэтыя дзеянні робяць ва Украіне.

Легальнасць падобнага падыходу для атрымання грамадзянства розныя агенцыі тлумачаць па-рознаму. Адны супакойваюць патэнцыйных кліентаў тым, што гэта будуць не падробленыя дакументы, а арыгіналы, выдадзеныя ўкраінскай дзяржавай, якія маюць апастыль.

Іншыя проста прызнаюцца, што ў Румыніі спраўдзіць інфармацыю пра рэальнае паходжанне продкаў заяўніка не могуць, таму пераймацца няма пра што. Маўляў, агульных баз даных няма, а такой краіны, як СССР, наогул не існуе.

Апроч выдаткаў на ўзнагароду пасярэднікам, вам прыйдзецца двойчы з'ездзіць у Бухарэст, а таксама зрабіць апастыль на беларускія дакументы. Таму выніковы кошт пашпарта будзе большы за агучаныя 4-5 тысяч еўра.

Распавядаючы пра перавагі атрымання румынскага грамадзянства па вышэйапісанай схеме, пасрэднікі чамусьці забываюцца папярэдзіць, што, згодна з дзейным заканадаўствам, Румынія мае права пазбаўляць грамадзянства тых, хто атрымаў яго не па нараджэнні. Сярод падстаў, па якіх яго можна згубіць, ёсць пункт «атрыманне грамадзянства махлярскіх шляхам».

Венгрыя і Балгарыя

З Венгрыяй схема выглядае падобнай, арыентавана яна на тых, хто жыў або нарадзіўся ў Паўднёвай Славакіі, Трансільваніі, Ваяводзіне або цяперашняй Закарпацкай вобласці Украіны да 1920 года або з 1938 па 1945 гады, і на іх нашчадкаў.

У спісе еўрапейскіх краін, грамадзянства ў якіх атрымаць нібыта проста і хутка, таксама знаходзіцца Балгарыя. Схемы ва ўсіх выпадках — рэпатрыяцыя па каранях.

Карта паляка як першы крок да польскага грамадзянства

Апроч дапамогі ў набыцці грамадзянства, некаторыя пасярэднікі гатовыя дапамагчы з падрыхтоўкай дакументаў для атрымання карты паляка. Сама карта не выдаецца ў камплекце з польскім пашпартам або ВНЖ, але яе наяўнасць значна палягчае і паскарае працэс атрымання польскага пашпарта. 

Пасярэднікі абяцаюць знайсці польскія карані і падрыхтаваць усе неабходныя дакументы да здачы іспыту за 1500-2000 еўра. На гэта ім спатрэбіцца 1-2 месяцы.

Не толькі краіны ЕС

Цікава, што апошнім часам знаходзіцца нямала прапаноў па дапамозе атрымання грамадзянства Арменіі і Кыргызстана. 

Фота: скрыншот з гісторыі ў Instagram

З'яўленне падобных прапаноў можна растлумачыць тым, што праз вайну Расіі супраць Украіны беларускія і асабліва расійскія пашпарты сталі надта таксічнымі. Таму наяўнасць у чалавека грамадзянства Арменіі або Кыргызстана дае шэраг пераваг. Дадатковыя дакументы могуць быць карысныя як прадстаўнікам бізнэсу, так і шэраговым людзям, якія хочуць больш вольна падарожнічаць па свеце.

Цэны на пашпарты розныя. Напрыклад, з грамадзянствам Кыргызстана разбежка складае ад 5000 да 15 000 даляраў.

Пашпарт краіны, назву якой вы маглі ніколі не чуць

Аднак Арменія і Кыргызстан далёка не самыя экзатычныя краіны, атрымаць грамадзянства якіх прапануюць дапамагчы дзялкі.

Так, напрыклад, даволі часта можна сустрэць рэкламу пра набыццё грамадзянства Рэспублікі Вануату — Ціхаакіянскай дзяржавы ў Меланезіі. Але ў адрозненні ад вышэй апісаных схем шукаць вануацкія карані вам ніхто не будзе. Пасярэднікі дапамогуць атрымаць пашпарт гэтай краіны праз інвестыцыі.

Фота: скрыншот з сайта citizenshipinvest.com

Мінімальны чэк — 130 тысяч даляраў, што дае падставы меркаваць, што ў параўнанні з атрыманнем грамадзянства на падставе сфабрыкаваных звестак гэты шлях будзе легальны.

Дзе яшчэ даюць пашпарт за інвестыцыі?

Прапановы атрымаць грамадзянства малавядомай Ціхаакіянскай краіны за інвестыцыі, верагодна, пачалі карыстацца папулярнасцю праз тое, што краіны ЕС перасталі выдаваць «залатыя пашпарты». Раней такая працэдура была даволі распаўсюджаная на Кіпры.

Пасля скасавання праграмы, інвеставаўшы ў Рэспубліку Кіпр не менш за 300 тысяч еўра, можна разлічваць толькі на атрыманне ПМЖ. Апроч Кіпра, ДНЖ або ПМЖ за інвестыцыі выдаюць у Іспаніі, Партугаліі, Грэцыі. 

Атрымаць «залаты пашпарт» за інвестыцыі па-ранейшаму можна ў Чарнагорыі і Турцыі. Гэтыя краіны не ўваходзяць у ЕС, але прынамсі Чарнагорыю некаторыя лічаць добрым варыянтам, бо краіна імкнецца стаць членам Еўрасаюза.

Юрыдычныя пытанні

Апроч таго, што самі па сабе схемы атрымання грамадзянства, ДНЖ або карты паляка з выкарыстаннем падложных звестак могуць прывесці да крымінальнай адказнасці, існуюць і іншыя рызыкі. Разам з кампаніямі, якія аказваюць «юрыдычную дапамогу», сустракаюцца і махляры. 

Улічваючы рост попыту на падобныя паслугі, у інтэрнэце і сацыяльных сетках з'яўляецца ўсё больш аб'яў ад махляроў, якія абяцаюць дапамагчы, але не выконваюць свае абавязкі. Галоўнае, што іх выдае — больш высокая хуткасць і больш нізкая цана на іх «юрыдычныя паслугі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

«Прадаецца толькі на РФ». Як у Беларусі з'яўляюцца аўтамабілі з Еўропы, якія нельга набыць мясцовым

Каментары5

  • ?
    13.01.2024
    Лепей распавядзіце як пазбавіцца беларускага грамадзянства. Нешта перахацелася мазахістам быць
  • гоблен
    13.01.2024
    Танцут все! Дамы, дамы приглашают кавалеров! (глумливо ухмыляецо и уходит, напевая поднос, что на 10 девчооонок по статистике один гоблен)
  • 123
    13.01.2024
    ?, выкiнь пашпарт i не ездзi ý Беларусь, вось i ýсе справы

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка8

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя4

Двух расійскіх кантрактнікаў асудзілі ў Расіі да пажыццёвага за расстрэл дзевяці чалавек у акупаванай Валнавасе2

«А што вы хочаце за такія грошы?». Тыкток абмяркоўвае гасцініцу ў Ашмянах5

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды2

Пад Мазыром п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах11

Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»1

Лукашэнку на «Дажынках» у Полацку падарылі меч часоў Усяслава Чарадзея12

На літоўскай мяжы вярнуліся чэргі з легкавых аўто

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка8

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →