У снежні сілавікі паведамілі пра затрыманні, праведзеныя на прадпрыемстве «Гроднагаз» у Лідзе і Шчучыне за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце. Цяпер стала вядома, як іх пакаралі, піша Hrodna.life.
Вядома як мінімум чатыры рашэнні за 18 снежня — яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў. Паводле іх, затрыманых газавікоў арыштавалі на 10 сутак.
Усяго, наколькі вядома на гэты момант, асудзілі трох супрацоўнікаў і адну супрацоўніцу. У іх знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі, рэпосты і лагатыпы ў «Аднакласніках», інстаграме і «УКантакце».
Таксама ва ўсіх арыштаваных канфіскавалі тэлефоны як сродак учынення правапарушэнняў.
Судзілі людзей на выязным судовым пасяджэнні ў будынку РАУС. Змякчальнымі абставінамі палічылі іх «раскаянне».
Каментары