Эканоміка

З'явіўся новы топ-100 паспяховых бізнэсменаў Беларусі. У ім змена лідара

У топе-100 паспяховых бізнэсменаў Беларусі, складзеным сёлета сайтам «Беларусы і рынак», змена лідара. Віктара Кіслага, які жыве на Кіпры, з першага радка зрынуў грамадзянін Беларусі, які некалькі гадоў таму асеў у Расіі, Аляксандр Луцэнка. Уладальнік групы кампаній «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка з'яўляўся ў некалькіх папярэдніх версіях топа-100, а яго лідарства на гэты момант — адлюстраванне новай структуры беларускага бізнэсу, піша выданне. 

Уладальнік групы кампаній «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка

Хто лідар

Выпускнік Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча Аляксандр Луцэнка і яго жонка Наталля заснавалі свой бізнэс па гандлі кармамі ў 1994 годзе ў Беларусі. Да канца 1990-х кампанія «Садружнасць» у сваёй галіне стала найбуйнейшай у рэгіёне.

Але бізнэсмен не спыніўся на гэтым і інвеставаў прыбытак у вытворчасць, стварыўшы базу ў Калінінградскай вобласці. Група кампаній «Садружнасць» адной з першых у былым СССР разгледзела патэнцыял соі, засяродзіўшы галоўную ўвагу на яе перапрацоўцы і атрыманні кармавых прадуктаў. З пачатку 2000-х Аляксандр Луцэнка скупляў актывы ў Еўропе і Лацінскай Амерыцы, маштабаваўшы свой бізнэс да міжнароднага ўзроўню.

У канцы 2010-х ён вярнуўся на рынак Беларусі, пабудаваўшы буйны перапрацоўчы комплекс у Смаргоні і інвеставаўшы некалькі мільёнаў долараў ва ўласны парк вагонаў на мясцовай чыгунцы. У канцы 2023 года з'явілася інфармацыя, што «Садружнасць» разглядае магчымасць пераносу ў Беларусь часткі магутнасцяў з Калінінградскай вобласці.

Бізнэс Аляксандра Луцэнкі ні ў Расіі, ні ў Беларусі практычна не закранулі міжнародныя санкцыі. Ён запусціў завод у Курскай вобласці і працягвае рэалізоўваць шэраг іншых праектаў у Расіі, уключаючы будаўніцтва збожжавага тэрмінала ва Усць-Лузе.

Хто яшчэ

З тых бізнэсменаў, якія найбольш прыкметна прыраслі ў рэйтынгу, вылучыліся браты Уладзімір і Максім Стаецкія.

Таксама істотна палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу дыстрыбʼютар БелАЗаў Віктар Кулуеў, фармацэўт Іван Лагавы і саўладальніца Mark Formelle Святлана Сіпарава. Апошняя, як і Аляксандр Луцэнка, прадстаўляе сямейны бізнэс — у яе паказчыках улічана доля мужа Андрэя Серыкава.

Яркія навічкі — гэта, перш за ўсё, уладальнікі найбуйнейшага дыстрыб'ютара аўтазапчастак на постсавецкай прасторы Armtek браты Вадзім і Алег Грынкевічы, заснавальнікі аднаго з найбуйнейшых сусветных распрацоўшчыкаў софту для iGaming Іван Монцік і Дзмітрый Яйкаў, якія ўвайшлі ў топ-100 дзякуючы здзелцы з Publicis беларускія «ірландцы» Канстанцін Чарныш і Дзмітрый Высоцкі і акумулятаршчыкі Віктар Лемяшэўскі і Аляксандр Папок, якія вярнуліся ў рэйтынг. 

З тых, хто страціў у капітале, але застаўся ў топе-100, адзначым занятага шлюбаразводным працэсам Сяргея Гвардзейцава і страціўшых значныя сумы з-за абвалу каштоўных папер акцыянераў шведскай Embracer Group Мацвея Цімашэнка,Алега Грушэвіча і Пятра Скромнага.

Якія трэнды

Зʼяўленне на першым месцы топа-100 бізнэсмена з беларускім пашпартам, які, аднак, пражывае ў Расіі, адлюстроўвае некалькі тэндэнцый у развіцці беларускага бізнэсу ў апошнія два-тры гады.

Першая з іх — гэта цяперашняе расслаенне гэтай сацыяльнай групы: на тую, якая з-за заходніх санкцый або ўласных інтарэсаў усё больш завязваецца на рынак Беларусі і Расіі, і на тую, якая адбудавалася або адбудоўваецца ад яго. 

Другая тэндэнцыя — рост у колькасці бізнэсменаў, інтэграваных у расійскі рынак. Фактычна — гэта ўсе яго ўдзельнікі з асабістымі лакацыямі ў Беларусі і Расіі.

Павелічэнне гэтай долі — гэта, па-першае, следства росту эканомікі Расіі і займанне ніш, якія вызваліліся з-за сыходу заходніх бізнэсаў. У пераважнай большасці беларускіх бізнэсаў (па выніках асабліва 2022 года) адбыўся істотны рост як па выручцы, так і па прыбытку. У 80% з іх гэтыя паказчыкі ў доларавым эквіваленце павялічыліся больш як у 2 разы. 

Па-другое, адбіваюцца санкцыі, якія для многіх бізнэсаў, прынамсі афіцыйна, закрылі доступ на рынкі «недружалюбных краін». І ў якасці альтэрнатывы яны пераносяць аперацыі ў Расію і іншыя альтэрнатыўныя рэгіёны. 

Асобная ад «расійскага пытання» тэндэнцыя — гэта нязначная колькасць новых маладых бізнэсменаў у рэйтынгу. Фактычна ў яго версіі за 2023 іх толькі чатыры — уладальнікі холдынгу SoftSwiss і заснавальнікі ірландскага стартапа Profitero.

Якія змены

Хаця ў топе-100 зʼявілася некалькі новых імёнаў са свету IT, прадстаўніцтва гэтай галіны ў параўнанні з папярэдняй версіяй рэйтынгу захавалася практычна на ранейшым узроўні. 

Менш стала дывелапераў і рэтэйлераў — бягучая сітуацыя ў гэтых сферах не самая спрыяльная для беларускага бізнэсу.

Не ўвайшлі ў рэйтынг з-за спадчынных пытанняў новыя ўладальнікі такіх буйных бізнэсаў як «Юкола-Нафта» і Yukon Optics Advanced Worlwide.

У параўнанні з папярэдняй версіяй топа-100 паспяховых бізнэсменаў 2023 абнавіўся прыкладна на 35%.

Каментары

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Усе навіны →
Усе навіны

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе22

Беларуска запісала тыкток пра вяртанне сына са школы — і сабрала 7 мільёнаў праглядаў5

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Галоўнае
Усе навіны →