У цэнтры мемарыяла пастаўлена фігура ваяра, якога расстралялі пасля слоў «Слава Украіне!»
Скульптура, пастаўленая ў райцэнтры Чарнігаўскай вобласці, адлюстроўвае ў поўны рост Аляксандра Маціеўскага.
Прызваны ў сакавіку 2022 года на ваенную службу, Маціеўскі ваяваў у 119-й брыгадзе тэраабароны Чарнігаўскай вобласці.
З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласці.
Як удалося ўстанавіць СБУ, Аляксандар Маціеўскі быў расстраляны 30 снежня 2022 года. Яго цела вярнулі ў лютым 2023 і пахавалі ў Нежыне.
У сакавіку 2023 года ў сеціве стала распаўсюджвацца відэа, на якім расстрэльваюць бяззбройнага чалавека ў форме УСУ за вокліч «Слава Украіне». У ім апазналі Аляксандра Маціеўскага.
За храбрасць і ўпэўненасць Уладзімір Зяленскі прысвоіў Аляксандру Маціеўскаму званне Героя Украіны.
У верасні гэтага года помнік Маціеўскаму таксама быў пастаўлены ў Тбілісі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ Кіеве адшукалі зніклы два гады таму помнік Жызнеўскаму, а беларускія добраахвотнікі аднавілі народны мемарыял суайчынніку
У парламенце Украіны запатрабавалі ад уладаў Кіева аднавіць мемарыял беларусам
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну
Каментары