Свет6161

«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну

Украінская блогерка @hrystynakafka расказала ў тыктоку сумную гісторыю пра тое, як у Кіеве «псеўдапатрыёты» пад выглядам «змагання з краінай-агрэсарам» дабіліся частковага зруйнавання мемарыяла, пастаўленага ў памяць пра беларусаў, якія загінулі, абараняючы Украіну.

Так выглядаў мемарыял раней

Мемарыял быў устаноўлены, як сцвярджаецца на фасадзе каледжа Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну, яшчэ ў 2016 годзе, то-бок задоўга да расійскай поўнамаштабнай агрэсіі.

Так выглядае мемарыял цяпер

Паводле блогеркі, адзін неабыякавы хлопец павесіў на месца знятай «Пагоні» сваю ўласную.

Пакуль ён яе вешаў, да яго падышла жанчына, якая прадставілася намесніцай рэктара, і расказала, што нейкія людзі прыходзілі да кіраўніцтва каледжа і запатрабавалі, каб яны разабралі гэты мемарыял, бо з Беларуссю Украіна, маўляў, цяпер у стане вайны. Урэшце яны нібыта дайшлі да Міністэрства асветы і папрасілі «нешта зрабіць».

Спачатку мемарыял проста прыкрылі прасціной, але пасля з яго ўсё адно прыбралі бел-чырвона-белую сімволіку, якую намесніца рэктара забрала сабе. 

@hrystynakafka #білорусьукраїна #славаукраїні #жывебеларусь ♬ оригінальний звук - Шановна

Блогерка расказвае пра гэта вельмі эмацыйна, не спыняючыся нават перад нецэнзурнай лаянкай на адрас «псеўдапатрыётаў». Пры гэтым згадваючы таксама мінулагодні выпадак, калі ў Кіеве такія ж «псеўдапатрыёты» зрэзалі памятны крыж, пастаўлены ў 2020 годзе каля беларускай амбасады ў памяць пра пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі. Той зрэзаны крыж пасля забралі сабе беларускія добраахвотнікі-каліноўцы.

Каментары61

  • Беларус
    30.09.2023
    hrystynakafka, вы проста агонь 🔥 як і вашае відэа, разнеслі гэтых псеўдапатрыётаў у пух! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
  • Ну так, пошли вон калиновцы из Украины
    30.09.2023
    Гець з Украини, "калынафцы-памфылафцы"
  • Фу
    01.10.2023
    НН, сумная гисторыя - the best u can do? Кали вам кучу наваляць у цэнтры киева на галаву, вы напишаце што вельми шкада што так вышла. Называйце рэчы сваими именами!!!

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына5

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Усе навіны →
Усе навіны

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах Ісламскай дзяржавы ў Сірыі

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду12

«Гэта ўжо і ёсць прывабнасць». Стала вядома, колькі зарабляюць чыноўнікі-кіраўнікі ў рэгіёнах3

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі12

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ18

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына5

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўнае
Усе навіны →