Спорт

«Мы бачылі, як паліцыя збівае людзей». Месі адвёў каманду Аргенціны ў раздзявалку перад матчам з Бразіліяй

Форвард зборнай Аргенціны пракаментаваў беспарадкі перад матчам адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе паміж Бразіліяй і Аргенцінай у Рыа-дэ-Жанейра, а таксама рашэнне каманды сысці назад у раздзявалку, піша Championat.com.

Фота: Marcello Dias / Eurasia Sport Images / Getty Image

«Мы бачылі, як паліцыя збівала людзей, на трыбунах былі нашы сем'і. Такі ж інцыдэнт здарыўся на фінале Кубка Лібертадорэс. Футбалісты больш перажывалі за тое, што адбывалася на трыбунах, а не за тое, каб працягнуць гульню. Мы ўсё ж такі згулялі, каб зрабіць сітуацыю больш спакойнай», — заявіў Месі пасля гульні.

Пачатак матчу паміж Бразіліяй і Аргенцінай быў адкладзены з-за бойкі заўзятараў на стадыёне. Нацыянальная каманда Аргенціны пакінула поле і сышла ў падтрыбуннае памяшканне. Стартавы свісток быў запланаваны на 3:30 па мінскім часе, у выніку матч пачаўся каля 4 раніцы.

Месі і Радрыга. Кадр з відэатрансляцыі

Таксама Месі пасварыўся з гульцом Бразіліі Радрыга.

Сёння, 22 лістапада, зборная Аргенціны ў гасцях абыграла зборную Бразіліі ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету — 2026. Сустрэча на стадыёне «Маракана» ў Рыа завяршылася з лікам 1:0.

Адзіны мяч у гульні на 63-й хвіліне забіў абаронца аргенцінцаў Нікалас Атамендзі. Пачатак матча паміж зборнымі быў адкладзены з-за бойкі заўзятараў паміж сабой і з паліцыяй на стадыёне.

У канфлікт умяшаліся аргенцінскія футбалісты, але пасля Месі адвёў каманду з поля ў падтрыбуннае памяшканне.

Пасля шасці матчаў Аргенціна займае першае месца ў турнірнай табліцы з 15 баламі. Бразілія размясцілася на шостым месцы (7 баламі).

Каментары

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пераадолеў 1000 паверхаў менш чым за 5 гадзін. І гэта не проста так1

Мішэль Плаціні лічыць, што 22 гульцы на футбольным полі — зашмат5

Пасля затрымання Паўла Дурава Telegram пачаў адказваць на запыты праваахоўных органаў

«Абажаю гэтае лявацкае дзярмо». Каверын нагаварыў у эфіры такое, што гледачы ў шоку50

«Глядзіць на самалёты». Найлепшыя твіты тыдня1

Беларускі футбаліст забіў гол праз сябе з адлегласці 25 метраў ВІДЭА4

Брытанская разведка: Атака на арсенал у Таропцы парушыць дзеянні расійскіх войскаў1

Узарвалі камандзіра палка расійскіх дэсантнікаў. Вайскоўцы гэтага палка забівалі жыхароў Бучы6

У Расонскім раёне мужчына паехаў на шашлыкі і занадта захапіўся алкаголем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

Галоўнае
Усе навіны →