Свет55

Колькасць расейцаў, якія выступаюць за мірныя перамовы з Украінай, упершыню перавысіла колькасць прыхільнікаў працягу вайны

Амаль палова расейцаў выступае за пераход да мірных перамоваў у вайне з Украінай (супраць выступае крыху больш за траціну). Таксама большасць апытаных не падтрымалі б другую хвалю мабілізацыі, нават калі б яе абʼявіў Пуцін. Пра вынікі свежага апытання Russian Field, праведзенага ў канцы кастрычніка, піша «Вёрстка». 

За мір

Крыху менш за палову расейцаў (48%) упэўненыя, што Крамлю трэба пераходзіць да мірных перамоваў у канфлікце з Украінай. Гэта самы высокі працэнт такіх адказаў з вясны 2022 года, калі пачалася вайна. 

Супраць мірных перамоваў і за працяг «спецаперацыі» выступаюць 39% рэспандэнтаў.

Уся інфаграфіка: «Вёрстка» 

За мірныя перамовы часцей за іншыя групы выказваліся жанчыны і рэспандэнты да 45 гадоў, за працяг вайны — мужчыны і людзі старэйшыя за названы ўзрост. Мяркуючы па адказах на іншыя пытанні даследавання, жанчыны наогул часцей за мужчын выбіралі найбольш мірныя варыянты. 

На меркаванне апытаных уплывае і тое, ад каго будзе зыходзіць ініцыятыва мірных перамоваў. Усяго 18% расейцаў не падтрымаюць іх, калі адпаведнае рашэнне прыме Уладзімір Пуцін, вынікае з апытання. 

Пры гэтым, больш за ўсё апытаных выступілі за ўтрыманне бягучых пазіцый на вайне — 66%. Яшчэ 60% заявілі, што падтрымаюць наступальныя дзеянні, і ўсяго 32% гатовы выступіць за вывад войскаў. 

Рэспандэнтаў таксама спыталі аб тым, на якіх умовах яны гатовы падтрымаць мір Расіі і Украіны. Больш за ўсё апытаных назвалі спыненне гібелі людзей (10%), прызнанне так званых «ДНР» і «ЛНР» тэрыторыяй Расіі (9%), прызнанне Херсонскай і Запарожскай абласцей часткамі Расіі (7%), далучэнне іншых тэрыторый і капітуляцыю Украіны (па 6%). Таксама апытаныя згадвалі прызнанне Крыма расійскай тэрыторыяй, далучэнне ўсёй Украіны, адмову Кіева ад уступлення ў НАТА і гэтак далей.

Раней апытанне на аналагічную тэму правёў Левада-цэнтр. Па іх даных, 70% расейцаў падтрымалі б спыненне вайны, калі б такое рашэнне прыняў Пуцін. Але 34% згодны на заключэнне міру, калі б прэзідэнт пры гэтым вярнуў анексаваныя ўкраінскія тэрыторыі. 

Супраць другой хвалі

Паводле апытання, больш за палову расейцаў (58%) не падтрымалі б правядзенне другой хвалі мабілізацыі, за яе правядзенне — менш за траціну (32%). 

На адказы рэспандэнтаў таксама ўплывае тое, хто менавіта абʼявіў бы мабілізацыю. Так, доля тых, хто падтрымаў бы яе, калі аб гэтым рашэнні абʼявіць прэзідэнт, крыху ўзрастае. Зрэшты, не падтрымаюць яе ўсё роўна больш за палову апытаных — 53%. Наадварот, 38% падтрымаюць мабілізацыю ў выпадку, калі яе абвесціць Пуцін.

Як і ў пытанні аб мірных перамовах, часцей другую хвалю мабілізацыі падтрымліваюць мужчыны і старэйшае пакаленне. Адказваючы на пытанне аб эмоцыях, 61% апытаных сказалі, што зведалі б негатыўныя эмоцыі, калі б была абʼяўлена другая хваля. Яшчэ 18% успрынялі б гэтую інфармацыю спакойна, 8% — пазітыўна.

На думку палітолага Канстанціна Калачова, мужчыны ў прынцыпе часцей схільныя падтрымліваць ваяўнічыя і агрэсіўныя ініцыятывы. «Брутальнасць, маскуліннасць і іншае, але людзі часта кажуць адно, думаюць іншае, а робяць трэцяе. Тэма ўсеагульнай мабілізацыі сышла з парадку, так што на фронце ў бліжэйшыя дні рэспандэнты мужчынскага полу сябе не бачаць», — адзначыў ён.

Эксперт таксама выказаў меркаванне, што перавага мірных настрояў сярод жанчын звязана з тым, што яны вастрэй за мужчын адчуваюць негатыўныя наступствы вайны. «Жанчыны перажываюць за сваіх мужчын, жанчыны звычайна не адрозніваюцца крыважэрнасцю, яны больш практычныя і бачаць бытавыя выдаткі зацягвання канфлікту», — дадаў Калачоў.

Сярод апытаных Russian Field большасць (65%) працягвае лічыць, што Расія зараз рухаецца ў правільным кірунку. Аднак гэты паказчык знізіўся на 8 працэнтаў у параўнанні з чэрвеньскімі данымі.

У сваю чаргу, 21% расейцаў думае, што справы ў краіне ідуць няправільна.

Таксама 56% лічаць, што вайна ва Украіне працягваецца паспяхова для Расіі, 25% упэўнены, што гэта не так. Колькасць незадаволеных ходам «спецаперацыі» таксама вырасла з чэрвеня — на 4%.

Каментары5

  • Зе war
    15.11.2023
    Нажаль большасць украинцаў топяць за вайну.
  • 200 тысяч забiтых
    15.11.2023
    Зе war, Наваявалiся? Як жа з кален, не паднялiся ешчо?
  • Хведар
    15.11.2023
    Гэта ýсё пустое... Украiна не пагодзiцца со стратай тэрыторый, а ý Расеi не гатовыя зноý уносiць змены ý канстытуцыю каб аддаваць Украiне заваяванае зброяй i фармальна "легалiзаванае праз канстытуцыю". Вайна будзе iсцi яшчэ мiнiмум 10 год. У Сiрыi 12 год вайна iдзе i перспектыý спынення няма. Можа толькi не так iнтэнсiýна на франтах будзе.

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →