Вайна1111

Камандзірка эвакуацыі пакідае полк Каліноўскага

Парамедык беларускіх добраахвотнікаў Настасся «Север» Махамет заявіла, што да канца года пакіне полк Кастуся Каліноўскага.

Настасся «Север» Махамет. Фота: сацыяльныя сеткі

«У мяне ёсць прычына больш тут не заставацца. Падрабязнасцяў не дадзены момант не будзе. Як гаворыцца, без каментароў», — паведаміла Настасся ў інстаграме.

«Нашай Ніве» камандзірка эвакуацыі батальёна «Волат» палка Каліноўскага ўдакладніла, што яе намер сысці «не звязаны са здароўем».

На пытанне, ці застанецца яна ў шэрагах добраахвотнікаў, ці сыдзе зусім, адказала, што гэтага не можа абмяркоўваць.

Настасся Махамет запісалася медыкам у тэрабарону на трэці дзень поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. 

У сакавіку перайшла да беларускіх добраахвотнікаў, якім патрабаваўся лекар. 

Спачатку ў каліноўцаў Настасся выконвала абавязкі тылавога медыка, а з сярэдзіны мая перайшла ў эвакуацыю. Дзяўчына вывозіць з перадавой параненых вайскоўцаў.

Настасся «Север» Махамет у машыне экіпажу эвакуацыі. Фота: архіў Настассі «Север» Махамет

Сёлета Настассю параніла. Яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму, калі побач з машынай, якою ехалі медыкі, узарваўся снарад.

Настасся ўзнагароджаная ордэнам «За мужнасць» 3-й ступені. Узнагароду атрымала з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 

Парамедык мае таксама медаль БНР за баявыя заслугі.

Настасся лічыць самым непрыемным на фронце ўнутраныя разборкі. Самым жа прыемным: калі ваяры вяртаюцца з задання жывымі.

Самае страшнае, кажа яна — губляць людзей, а яшчэ цяжэй, калі іх лёс невядомы.

Настасся нарадзілася ў Івацэвічах. Яе бацька вайсковец. З 10 гадоў жыла ў Мінску. Яна выпускніца Барысаўскага медыцынскага каледжа і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Тры гады працавала ў мінскай радзільні № 1. Інтэрнатуру праходзіла ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры. Цікавілася ваенна-палявой хірургіяй.

Была старшынёй студэнцкага незалежнага прафсаюза. Удзельнічала ў акцыях пратэсту 2020 года. У 2021 годзе праз Маскву выехала ў Кіеў.

Настасся напісала кнігу з гісторыямі ўдзельнікаў беларускага пратэсту «Дух свободы: Наследники партизан». Яе твор у вольным доступе. Дзяўчына даўно піша пад псеўданімам «Александр Верт».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Мы перажываем смерць надзей і сталеем як нацыя». Псіхолагі пра тое, што цяпер адбываецца з беларусамі і як з гэтым справіцца

Няволя, вайна і выгнанне раскрылі ў многіх беларусах суперздольнасці

Траўматолаг і каліновец расклалі па палічках «лепшую за натаўскую» аптэчку

«У мяне на руках памерлі «Волат» і «Брэст». Беларускі парамедык «Бровар» расказаў пра свае паўтара года на вайне

Каментары11

  • Оля
    14.11.2023
    Не, если кто думает, что фронт это такое класное место, где люди мечтают служить до пенсии... ( кстати, а положена ли калиновцам военная пенсия?) То это не совсем так.
    Война идет уже два года и может идти еще бог знает сколько.
    А у девушек есть естественные, природой определенные задачи в жизни.
  • Павал
    14.11.2023
    Слушна робiць, як бы прыкра гэта не гучала. Запад для мяне вiдавочна карыстаецца людзьмi Украiны i Беларусi але не дае тое, што патрэбна для перамогi, i яшчэ анты-нашанскую прапаганду сеюць. Няхай палякi сваiх дзяцей на вайну пасылаюць. А тое сядзяць фанабэрыстыя за Украiнскiмi i Беларускiмi ваярамi, вы*****юцца нiбы перавозчыкi беларускiя i польскiя iм працаваць не даюць, блакуюць мяжу. Можа чым хутчэй да iх вайна дапаузе, тым больш пачнуць нас шанаваць, што хаця ж трошкi адтэрмiнавалi для iх удзел у вайне.
  • Вольфавіч
    14.11.2023
    Хто там развальвае полк? Боцман, ты?

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай28

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі12

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская25

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам64

Гузы, хмеры і брудныя хмеры: кніга пра беларускіх дыназаўраў

Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе дармаедаў12

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай28

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →