Вайна11

УСУ ўпершыню збілі расійскі «Арлан» на велізарнай вышыні

«Арлан-10» — вельмі небяспечны беспілотнік.

Зенітчыкі 3-й асобнай танкавай жалезнай брыгады УСУ ўпершыню збілі на велізарнай вышыні расійскі беспілотнік «Арлан» у нябеснай дуэлі і нават паказалі відэа, піша УНІАН.

«Ад гэтай навіны захоплівае дух. Жалезная брыгада ўпершыню збіла вышынны расійскі беспілотнік у нябеснай дуэлі! Гэта адбылося 7 верасня над Харкаўшчынай. Як толькі засеклі варожы БПЛА «Арлан-10», у зададзены раён памчалася група «Крумкач» зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна», — распавялі вайскоўцы.

Гаворыцца, што ва ўзаемадзеянні з пабрацімамі-пагранічнікамі танкісты вызначылі курс і вышыню цэлі. На месцы адзін воін падрыхтаваў тэхніку да працы, затым уступілі ў дзеянне яшчэ двое членаў экіпажу паляўнічых на разведвальныя «крылы» акупацыйных войскаў.

Яны распавялі, што паляванне было звышскладаным. Па-першае, вышыня — больш за тры кіламетры, па-другое, «Арлан» увесь час мяняў напрамак і вышыню.

«Але дзякуючы майстэрству і зладжаным дзеянням групы «Крумкач», беспілотнік-разведчык дагналі на вышыні 3620 метраў і знішчылі», — гаворыцца ў паведамленні.

***

«Арлан-10» — вельмі небяспечны беспілотнік. Ён можа праляцець 600 кіламетраў, падняцца на 5 кіламетраў, а радыус яго дзеяння — 120 кіламетраў.

Дрон выяўляе мэты і карэктуе агонь, перахоплівае радыёперамовы, блакуе мабільную сувязь, «ламае» сігнал GPS, скідае боепрыпасы з малой вышыні і да таго падобнае.

Каментары1

  • 09.09.2024
    " Зенітчыкі 3-й асобнай танкавай жалезнай брыгады УСУ ўпершыню збілі на велізарнай вышыні расійскі беспілотнік «Арлан» у нябеснай дуэлі ... "
    Ну згадзіцеся смешна )))
    Якія зенітчыкі танкавай ?)
    А падзея выдатная. Дрон - знішчальнік кінуўся з яшчэ большай вышыні. І знайсці ў небе той арлан без дапамогі нейкай РЛС і поўнага ўзаемадзеяння немагчыма . Гэта вялік крок наперад .

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу8

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна2

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Сібірак 66 дзён дрэйфаваў у Ахоцкім моры на лодцы: схуднеў на 50 кілаграмаў, страціў брата і пляменніка, але выжыў4

КНДР падарвала дарогі, што вядуць у Паўднёвую Карэю5

Доктар расказаў, каму трэба зараз рабіць прышчэпку ад кавіду

Настаўнік замежных моў з Яраслаўля пераехаў у Беларусь і цяпер працуе ў беларускамоўным часопісе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу8

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →