У Львове развіталіся з сям'ёй, загінулай пасля расійскага ракетнага ўдару Расіі ФОТА
Яшчэ некалькі дзён таму Яраслаў Базылевіч быў шчаслівым мужам і бацькам трох дачок. Цяпер ён з'явіўся на цырымоніі развітання, каб убачыць іх апошні раз.
Ракетны ўдар па Львове, які нанеслі расійскія вайскоўцы 4 верасня, забраў жыцці васьмі чалавек. Пад абломкамі жылога дома загінула амаль уся сям'я Базылевічаў, якая была на лесвічнай клетцы. Яраслаў Базылевіч выжыў толькі таму, што пайшоў у кватэру па ваду.
«Гэта цяжкі дзень. У Львове цяпер хаваюць восем чалавек. Расія забіла іх усіх», — сказаў мэр Львова Андрэй Садовы.
Сям'я Базылевічаў да смяротнага выпадку.
Каментары