Кот кожны дзень прыходзіць у краму і спрабуе купіць за лісце рыбу
Джо Карыган валодае рыбнай крамай. Аднойчы ён заўважыў, што да крамы прыходзіць бадзяжны кот і прыносіць у зубах лісце. Жывёла гэта рабіла кожны дзень, таму мужчына зразумеў, што гэта не проста так.
Напэўна, кот заўважыў, што людзі набываюць ежу за грошы, таму і вырашыў, што калі прынясе нешта, падобнае да паперы, яму дадуць ежу. Джо не меў іншага выбару акрамя таго, каб прадаць незвычайнаму пакупніку рыбу.
Каментары