Грамадства77

Неўзабаве мае спыніць існаванне легендарны «Прессбол», «затупленне» не выратавала — Трыбуна

Выданне «Трыбуна» даведалася падрабязнасці, магчыма, апошніх дзён жыцця некалі легендарнай спартыўнай газеты «Прессбол». На 33-м годзе жыцця выданне апынулася ў настолькі цяжкой фінансавай сітуацыі, што можа скончыць існаванне ўжо пры канцы гэтага месяца.

Пасля таго, як у канцы 2020 года «Прессбол», які дагэтуль дазваляў сабе асвятляць грамадскае жыццё ў Беларусі з незалежных пазіцый, паводле стаўшага крылатым выразу ягонага саўладальніка і дырэктара юрыдычнай асобы Юрыя Арлова, «затупіўся», то-бок перастаў кранаць вострыя ў вачах рэжыму тэмы, здавалася, што ён зможа так ці іначай выжываць у цяперашнія неспрыяльныя часы.

Аднак у 2023-м аказалася, што «затуплення» для захавання было недастаткова — або «Прессбол» проста не апусціўся да патрэбнага рэжыму ўзроўню тупасці.

16 чэрвеня здарылася самае страшнае для «Прессбола» — на тэрыторыі Беларусі закрылі доступ да сайта газеты. Афіцыйна гэтага ніяк не тлумачылі, толькі ў прыватным парадку намякнулі, што не трэба было размяшчаць навіны пра бягуху Крысціну Ціманоўскую і фота экс-гульца зборнай Беларусі па пляжным футболе Іллі Савіча (абодва даўно непажаданыя для рэжыму). А ў АБФФ не спяшаліся дапамагаць газеце, 50% якой валодаюць.

У выніку працу партала ўвогуле згарнулі, з тых часоў ён не адкрываецца і па-за Беларуссю. У пачатку жніўня прэсболаўцы паспрабавалі запусціць фармальна іншы сайт, але, хоць там і не было ніякай «крамолы», ужо на наступны дзень і ён у Беларусі не адкрываўся.

Тады і стала канчаткова зразумела, што фінансавы крызіс накрывае выданне з галавой: «Прессбол», вядома, атрымліваў некаторыя даходы ад падпіскі і рознічных продажаў газеты, але жыў у першую чаргу за кошт рэкламы на сайце.

Пакуль жыла надзея на перазапуск праекта ў інтэрнэце, «Прессбол» жыў у ранейшым рытме з дапамогай улівання асабістых сродкаў Юрыя Арлова. А ў жніўні яму стала зразумела, што ранейшы фармат не вернецца.

Па звестках «Трыбуны», тады ж калектыву «Прессбола» было абвешчана, што для іх знікае паняцце аклада — сумы, якія налічваюцца, сталі залежаць толькі ад таго, у якой колькасці і памеры матэрыялы чалавек напіша за месяц. У выніку, паводле апошніх даных, заробкі супрацоўнікаў у «Прессболе» ўпалі на 30-50 працэнтаў і цяпер, па сведчаннях крыніц «Трыбуны», абмяжоўваюцца некалькімі сотнямі рублёў.

Масавага адтоку працаўнікоў з-за новых умоў не здарылася — людзі былі незадаволеныя, але штат, па сутнасці, захаваўся. Аднак літаральна праз тыдзень пасля абвяшчэння новага «фінансавага курсу» ў калектыве здарылася сур'ёзная страта — памёр галоўны рэдактар выдання Сяргей Лісічкін. Як кажуць суразмоўцы «Трыбуны», на здароўе галоўрэда магло паўплываць і тое, што ў апошні час ён ужо не карыстаўся ў АБФФ такой павагай, як падчас прызначэння на пасаду.

Нумары «Прессбола» сталі выходзіць у друк за подпісам намесніка галоўрэда Аляксандра Дабрыяна. А Арлоў літаральна адразу пасля смерці Лісічкіна адправіўся на прыём да старшыні АБФФ Мікалая Шарснёва. Дырэктар ТАА «Прессбол-91» прасіў дапамагчы выданню грашыма. У адказ функцыянер даў зразумець, што датаваць выданне АБФФ не гарыць жаданнем.

Аднак Шарснёў прапанаваў традыцыйны для сябе варыянт — скласці справаздачу з планам выхаду з крызіснай сітуацыі (падобную прапанову праігнараваў Георгій Кандрацьеў — і тут жа пазбавіўся пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі). Калі б дакумент уразіў «моцнага гаспадарніка», то ён гатовы быў бы зацвердзіць выдзяленне «Прессболу» нейкіх фінансаў.

Па інфармацыі «Трыбуны», зусім нядаўна адбылася яшчэ адна сустрэча Арлова з Шарснёвым, на якой дырэктар мусіў прадставіць свой «план выратавання». Аднак ён, мяркуючы з усяго, не ўразіў.

Як паведамілі інфармаваныя крыніцы, Шарснёў зноў заявіў, што «проста так» грошай не дасць, і прапанаваў яшчэ раз падумаць над тым, як захаваць выданне, сказаўшы, што ўсё залежыць нібыта ад самой газеты.

Як удалося даведацца, такія навіны памянялі прагнозы на тэрмін жыцця выдання ў горшы бок. Раней супрацоўнікі рыхтаваліся да таго, што «Прессбол» спыніць існаванне ў канцы 2023 года — па нашых звестках, газету нават не ўключалі ў падпісны каталог дзяржпошты на 2024-ы. Цяпер жа Арлоў зазначыў, што

калі за некалькі дзён не знойдуцца крыніцы фінансавання (а для гэтага павінен адбыцца цуд), то, хутчэй за ўсё, апошні нумар у гісторыі газеты выйдзе праз лічаныя дні — у пятніцу, 29 верасня. Яшчэ тры месяцы цягнуць «Прессбол» і яго работнікаў за свае грошы дырэктар аказаўся не гатовы. Як будуць юрыдычна расставацца з калектывам, пакуль невядома.

Пры гэтым брэнд «Прессбол» можа і не знікнуць — па інфармацыі «Трыбуны», АБФФ хоча захаваць выхад якога-небудзь выдання пад такой назвай. Па інфармацыі некалькіх крыніц, адзін з варыянтаў — газета, дзе асвятляюцца выключна футбольныя падзеі. Па сутнасці, можа адбыцца адраджэнне газеты «Всё о футболе» — яна пры АБФФ выходзіла з 1992-га, але была закрытая самой федэрацыяй у канцы 2013 года, каб не ствараць канкурэнцыі «Прессболу», які перайшоў пад яе кантроль.

Каментары7

  • Чытайце Tribuna.com Папулярны незалежны беларускі спорт партал
    23.09.2023
    тупы яшчэ тупейшы, Усе адно часопісы ўжо не чытаюць, толькі вебсайты, а трыбуна топ. Не прагіналіся, ёсць папулярная беларуская версія, за гэта іх і любяць. Самы папулярны беларускі сайт
  • Žvir
    23.09.2023
    тупы яшчэ тупейшы, nikomu nie zdradzili, reputacyju zachavali, i nie pamierli. Vydaņnie adrodzicca, razam z usim hramadztvam, nacyjanalnaj kulturaj, historyjaj i adukacyjaj. 
  • Цім
    23.09.2023
    Чытайце Tribuna.com Папулярны незалежны беларускі спорт партал,
    Дакладней: by.tribuna.com 

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры8

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА6

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры8

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Галоўнае
Усе навіны →