Грамадства11

«У нас складаная фінансавая сітуацыя пасля закрыцця доступу да сайта. Сэрца Лісічкіна не вытрымала стрэсу». «Прессбол» надрукаваў некралог пра галоўнага рэдактара

Рэдакцыя газеты «Прессбол» апублікавала некралог, прысвечаны памерламу 11 жніўня галоўнаму рэдактару выдання — Сяргею Лісічкіну. Яму было 54 гады.

«Сказаць, што ў пятніцу рэдакцыя перажыла ўзрушэнне, — значыць не сказаць нічога. Гэта быў шок!

Яшчэ напярэдадні галоўны рэдактар «Прессбола» Сяргей Лісічкін працаваў над выпускам чарговага нумара газеты. Так, адчуваў сябе не вельмі камфортна, але запэўніваў, што ўсё будзе добра. Маўляў, негатыўна ўплывае магнітная бура. Хаця ўсе разумелі, што ў большай ступені на здароўі адбіваліся праблемы, звязаныя са складанай фінансавай сітуацыяй, у якую мы трапілі пасля закрыцця доступу да рэдакцыйнага сайта.

Не сакрэт, што ў цяперашняй сітуацыі менавіта інтэрнэт-платформе аддавалі перавагу рэкламадаўцы, і яе страта азначала спыненне фінансавых паступленняў.

Зрэшты, не знікала вера ў тое, што здаровы сэнс возьме верх і «дыскваліфікацыя» будзе нядоўгай. Але сэрца рэдактара стрэсу не вытрымала, спынілася», — напісана ў некралогу. 

У рэдакцыйным артыкуле адзначаецца, што Сяргей Сяргеевіч прыйшоў у «Прессбол» у «складаны перыяд», калі выданне страціла групу класных журналістаў, калі «нядобразычліўцы прадракалі хуткую пагібель».

Калектыў адзначае, што напачатку было нямала складанасцяў ва ўзаемаадносінах, у падыходах да справы, выбары стратэгіі. Але ўменне Лісічкіна слухаць калег, давер да прафесіяналаў зрабілі сваю справу.

Сяргей Лісічкін узначаліў газету ў снежні 2020 года, калі там пачаліся кадравыя чысткі, а кіраўніцтва было звольнена за падтрымку пратэстаў.

Паводле ягоных слоў, прапанова заняць пасаду яму паступіла ад тагачаснага старшыні Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. БФФ належала 50% акцый юрыдычнай асобы выдання. Спачатку пасля размовы з калектывам Лісічкін адмаўляўся ўзначаліць «Прессбол», але неўзабаве перадумаў. З прычыны гэтага газету пакінуў шэраг ключавых супрацоўнікаў.

Да таго, як узначаліць «Прессбол», Лісічкін працаваў карэспандэнтам на тэлеканале АНТ, па сумяшчальніцтве — прэс-сакратаром клуба па хакеі на траве «Мінск». Таксама ён супрацоўнічаў са «Спортивной панарамой», «СБ. Беларусь сегодня», «Комсомольской правдой», «Минским курьером» і іншымі выданнямі.

Пры Лісічкіне «Прессбол» імкнуўся трымацца лаялісцкай пазіцыі ў дачыненні да ўлад, але, нягледзячы на гэта, нядаўна сайт выдання быў заблакаваны Мінінфармам.

Каментары1

  • впрф
    15.08.2023
    Не радуюсь,но мне почему то и не жалко.Ушли профессионалы,ушли читатели, а остальные думали ,что прессбол будет интересен из за имени ? ))) так сейчас скорее всего во всех областях

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры8

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА6

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры8

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Галоўнае
Усе навіны →