Усяго патроху22

Саксонская Швейцарыя вачамі (і нагамі) беларусаў-«авантурЫстаў»

Беларусы Лена і Сяргей робяць трэвэл-блог «АвантурЫсты». Маладыя людзі адзначаюць, што яны пачаткоўцы, але хутка вучацца. Гэтым разам яны вязуць нас у маляўнічую Саксонію.

Saxon Switzerland National Park Национальный парк "Саксонская Швейцария" Нацыянальны парк "Саксонская Швейцарыя"
Нацыянальны парк «Саксонская Швейцарыя». Скрыншот відэа tuturysty / YouTube

На ютуб-канале маладых людзей ёсць відэа пра Мадэйру, Гёрліц, Капенгаген, Прагу. Відэа невялікія, але змястоўныя і цікавыя. І галоўнае — з душой.

У апошнім відэа Сяргей і Лена распавядаюць пра нацыянальны парк «Саксонская Швейцарыя», які знаходзіцца ў Германіі недалёка ад Дрэздэна, зусім побач мяжы з Чэхіяй. Парк вядомы дзякуючы ўнікальным скалам з пясчаніку. Шыкоўнае месца для пешага паходу выхаднога дня.

Маладыя людзі спыніліся ў кемпінгу, у якім ёсць усё неабходнае для камфортнага адпачынку — ад разетак, рукамыйнікаў, невялікай электрапліты да душа.

Кемпінг Кемпинг camping
Сяргей паказвае кемпінг, на тэрыторыі якога яны спыніліся з палаткай. Скрыншот відэа tuturysty / YouTube

Адтуль яны выправіліся на мост Бастай, пабудаваны з пясчаніку ў XIX стагоддзі. З яго адкрываецца цудоўны від на пясчаныя скалы, якім больш за 80 мільёнаў гадоў. Гэта адна з найпрыгажэйшых назіральных пляцовак Еўропы.

Мост ў скалах Бастай Мост в скалах Бастай Bridge in the rocks of Bastai
Мост у скалах. Скрыншот відэа tuturysty / YouTube

У даліне паміж скаламі працякае Эльба. А ў скалах у Сярэднявеччы размяшчаўся замак Нойратэн. Першая згадка аб ім адносіцца да XIII стагоддзя. Цяпер на яго месцы — музей пад адкрытым небам.

На пароме маладыя людзі патрапілі ў невялікі горад Бад-Шандау, адкуль выправіліся па пешым маршруце ў Нацыянальны парк «Саксонская Швейцарыя», які таксама ўваходзіць у вялікі маршрут «Шлях Лютэра», звязаны з жыццём і дзейнасцю ініцыятара Рэфармацыі Марціна Лютэра.

На "Шляху Лютэра" На "тропе Лютера" On the Luther Way
Сяргей каля помніка Марціну Лютэру. Скрыншот відэа tuturysty / YouTube

Як адзначае Сяргей, маршрут пралягае ў цясніне паміж скал, і навакол вельмі прыгожыя краявіды. Па яго словах, самае папулярнае слова падчас маршруту было «Ваў!». Саксонская Швейцарыя — сапраўдны топ вандровак маладых людзей.

туристический маршрут по Саксонской Швейцарии tourist route in Saxon Switzerland турыстычны маршрут у Саксонскай Швейцарыі
Так выглядае частка турыстычнай сцежкі. Скрыншот відэа tuturysty / YouTube

Як усім пачаткоўцам, для маладых людзей важныя падтрымка і зваротная сувязь. Таму глядзіце і пакідайце каментары.

Чытайце яшчэ:

Як падманваюць турыстаў у Італіі

Каб вандроўка не ператварылася ў сваркі: як паводзіць сябе, калі падарожнічаеш у кампаніі

«Якая вам розніца! Вы ж не мыцца сюды едзеце». Як беларусы шукаюць жыллё для падарожжаў па краіне без Booking.com

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    17.09.2023
    Еще два бездельника-"патриота", небось уже и вид в Поьше или Поругашке состряпали. Но от своих все никак не отстанут. Две бабкины квартиры на сдачу, гоп-кепочка - успех гарнтирован.
  • Чытач
    17.09.2023
    "Сваiм Ходам" па-беларуску

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мабілізаваны пяць разоў збягаў з вайсковай часткі — хаваўся ў дзяўчыны, у мамы і ў вёсцы ў гурках6

Затрымалі ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны5

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →