Свет33

Пуцін «з радасцю прыняў запрашэнне дарагога таварыша Кім Чэн Ына» наведаць КНДР

Лідар КНДР Кім Чэн Ын падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным запрасіў яго наведаць Паўночную Карэю. Расійскі прэзідэнт прыняў запрашэнне, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на паўночнакарэйскія СМІ.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

«Пасля размовы дарагі таварыш Кім Чэн Ын сардэчна запрасіў прэзідэнта Пуціна наведаць Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку ў зручны час. Прэзідэнт Пуцін з радасцю прыняў запрашэнне», — гаворыцца ў паведамленні.

Кім Чэн Ын прыбыў у Расію 12 верасня. Яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным прайшла на касмадроме Усходні раніцай 13 верасня. Перамовы ў пашыраным фармаце працягнуліся каля гадзіны. Потым прэзідэнт Расіі і лідар КНДР перагаварылі тэт-а-тэт.

Па словах Уладзіміра Пуціна, у яго з лідарам КНДР адбыўся «адкрыты абмен думкамі» па сітуацыі ў далёкаўсходнім рэгіёне, таксама яны абмеркавалі сельскую гаспадарку. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Кім Чэн Ын вельмі цікавіўся магчымасцямі супрацоўніцтва РФ і КНДР у сферы медыцыны і адукацыі.

Каментары3

  • Европеец
    14.09.2023
    Русский с северокорейцем братья навек! Мировые изгои нашли друга.
  • Алек. Ру
    14.09.2023
    Ну дык больш ніхто не запрашае 😊😊😊 Халопы не у́лічваюцца
  • Дзядзька ў Вільні
    14.09.2023
    Дарагі таварыш Кім Чэн Ын - мужчына; таму фамілія яго скланяецца.
    Таму запрашэнне было ад таварыша Кіма Чэн Ына.

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Б'янка расказала, як ледзьве не памерла5

Палітвязень Аўтуховіч: Калі са мной нешта здарыцца, дык гэта спецыяльна1

Тэлевядучага, які называў беларусаў біямасай, а Пазняка нацыстам, выгналі з грамадскага тэлебачання Літвы23

Мігранту, які праз агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу14

Мужчына даў у доўг 300 тысяч даляраў. Пазычальнік адмовіўся вяртаць1

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках10

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →