Здарэнні11

У Рызе пачаўся суд над «палітуцекачамі»: іх абвінавачваюць у выкраданні і забойстве беларускай бізнэсвумен

Таямнічае забойства адбылося чатыры гады таму.

Ірына Мінвалеева

У судзе Рыжскага раёна пачынаецца працэс па справе аб выкраданні ў курортным гарадку Саўлкрасты і забойстве прадпрымальніцы беларускага паходжання Ірыны Мінвалеевай. Абвінавачванымі па справе праходзяць двое грамадзян Расіі — Сяргей і Міхаіл Аляксеевы, а таксама трое грамадзян Украіны, аднак іх справа выдзеленая ў асобную вытворчасць, паведамляе Delfi.lv.

Паводле версіі следства, злачынная група выкрала Мінвалееву, каб тая перапісала на іх элітны жыллёвы комплекс Sun Republic у Саўлкрасты, які часткова належаў ёй. Не атрымаўшы жаданага, меркаваныя злачынцы жанчыну забілі «пры асабліва цяжкіх абставінах».

Але следству па-ранейшаму невядома, дзе менавіта было ўчынена забойства. Інфармацыі пра тое, што цела Мінвалеевай было знойдзена, таксама дагэтуль не паступала.

40-гадовая грамадзянка Беларусі, прадпрымальніца Ірына Мінвалеева ў Латвіі займалася нерухомай маёмасцю — ёй належала 30 кватэр у жыллёвым комплексе Sun Republic у Саўлкрасты. 3 кастрычніка 2019 года жанчына знікла. Па словах сваякоў, апошнім чалавекам, з якім яе бачылі ў той дзень, быў нейкі «кліент», які нібыта цікавіўся купляй адной з кватэр.

На запісе камеры відэаназірання відаць, як у 16:09 Мінвалеева разам з «пакупніком» пакінула тэрыторыю комплексу і накіравалася ў бок мястэчка Скултэ. Неўзабаве пасля гэтага жанчына перастала адказваць на званкі і знікла без вестак.

Вядома, што Сяргей Аляксееў папрасіў у Мінвалеевай даць яму кантакты жыхароў Sun Republic, але атрымаў адмову. Аднак быў настойлівы: у ліпені 2019 года Ірына зноў сустрэла яго на тэрыторыі комплексу, калі паказвала кватэры. Размова была рэзкай — мужчына ўжо адкрыта пагражаў беларусцы дэпартацыяй з Латвіі. Усё гэта адбылося пры сведках. Далей кантакты Ірыны з Аляксеевым спыніліся.

У тым жа месяцы з Мінвалеевай пад выглядам чарговага пакупніка нібыта звязаўся нейкі «Аркадзь Шлосберг». Як адзначаюць сваякі Ірыны (з яе ж слоў) — у электронных лістах ён выдаваў сябе за расійскага чыноўніка перадпенсійнага ўзросту і «дэманстраваў добрае валоданне літаратурнай рускай мовай».

Аднак пазней жанчына распавядала, што на сустрэчу з'явіўся мужчына 33-37 гадоў, спартыўнага целаскладу і з даволі бедным слоўнікавым запасам.

Мінвалеева дала яму ўсе неабходныя звесткі аб уласнасці, некалькі разоў кліент запісваўся на прыём, абяцаў прыехаць з жонкай, але раз за разам сустрэчу адмяняў.

Урэшце яны сустрэліся — 3 кастрычніка ў 15:30.

Паводле версіі следства, пад выглядам кліента Ірыну адвёў у невядомым кірунку грамадзянін Украіны Сяргей Бацяшоў — былы баец расфармаванага ўкраінскага батальёна «Тарнада». Як мяркуецца, менавіта ён у адказ на змякчэнне прысуду раскрыў усе абставіны справы.

Як сцвярджае следства, пасля выкрадання меркаваныя злачынцы дамагаліся, каб Мінвалеева перапісала на іх комплекс Sun Republic. Потым яны распачалі новую спробу займець маёмасць ужо з дапамогай фальшывай даверанасці.

У матэрыялах справы гаворыцца, што падсудныя адвезлі закладніцу ў неўстаноўленае месца і пачалі душыць. Калі наступіла смерць жанчыны, абвінавачваныя кінулі яе ў загадзя выкапаную яму і закапалі.

Абвінавачваныя мелі ў сваім распараджэнні правы кіроўцы і пашпарт забітай жанчыны. Яны вырашылі, што з дапамогай гэтых дакументаў змогуць знайсці натарыуса, які выдасць ім фальшывую даверанасць на атрыманне маёмасці прадпрымальніцы.

Аб стварэнні фальшывай даверанасці абвінавачваныя дамовіліся з яшчэ адным грамадзянінам Украіны. «Дакумент» быў адпраўлены ў Латвію праз міжнародную лагістычную кампанію. Пазней фальшывая даверанасць была канфіскаваная паліцыяй.

Самі абвінавачваныя не прызнаюць сваёй віны ва ўчыненні злачынстваў і заяўляюць, што абвінавачанне — «замоўнае», што яно мае «палітычны характар» і заклікана «нанесці значную шкоду латвійска-ўкраінскім адносінам».

Каментары1

  • mikola
    04.09.2023
    idyioty...

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →