«У тыя дні людзі будуць шукаць смерці, але не знойдуць яе» — Мядзведзеў
Экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале чарговы допіс, аздобіўшы яго цытатамі з Бібліі, Леніна і Хрушчова.
«Украінскія злачынцы абвясцілі, што ім узгаднілі любыя ўдары па ўсім расійскім, «напрыклад, у Крыме». Калі гэта праўда (а сумнявацца цяпер няма прычын), то гэта прамы юрыдычны доказ саўдзелу Захаду ў вайне супраць Расіі на баку дзяржавы Сцяпана Бандэры», — піша Мядзведзеў і зазначае, што прадказанні апакаліпсісу ўсё бліжэйшыя.
Далей экс-прэзідэнт Расіі прыводзіць цытаты з Бібліі, Леніна і Хрушчова.
«У тыя дні людзі будуць шукаць смерці, але не знойдуць яе; пажадаюць памерці, але смерць уцячэ ад іх» (Адкрыццё. 9:6).
«Нас памятаюць, пакуль мы перашкаджаем іншым» (У. І. Ленін).
«Падабаецца вам ці не, але гісторыя на нашым баку. Мы вас пахаваем». (Хрушчоў).
Учора расійскі сатырычны сайт «Панарама» пажартаваў, што Дзмітрый Мядзведзеў узначаліў Міжнародную раду КВЗ замест Аляксандра Маслякова.
Каментары