Дональд Трамп правёў беспрэцэдэнтны збор сродкаў на продажы мерчу са сваім турэмным фота
У дзень пасля фармальнай працэдуры арышту, 25 жніўня, былому прэзідэнту Дональду Трампу ўдалося прыцягнуць рэкордную за суткі суму $4,18 млн на сваю перадвыбарчую кампанію, паведамляе Politico.
https://t.co/MlIKklPSJT pic.twitter.com/Mcbf2xozsY
Усяго за два дні Трамп сабраў $7,1 млн, як заявілі ў яго штабе.
Здымак Трампа з чырвоным гальштукам і змрочным позіркам быў зроблены ў чацвер 24 жніўня, калі кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі быў арыштаваны па больш чым дзясятку крымінальных абвінавачанняў, звязаных з яго спробамі адмяніць вынікі выбараў 2020 года.
Збор сродкаў для кампаніі ажыццяўляўся за кошт тавараў, якія штаб Трампа прадаваў праз інтэрнэт-краму. Кашулі, плакаты, налепкі на бамперы і халадзільнікі са змрочным партрэтам Трампа карыстаюцца вялікай папулярнасцю. На мерчы слоган — «Ніколі не здавайцеся!». Цана — ад 12 да 34 даляраў.
Каментары