Эканоміка22

Украіна канфіскавала маёмасць вайсковай часці з Ліды

Калегія суддзяў Вышэйшага антыкарупцыйнага суда Украіны задаволіла пазоў Міністэрства юстыцыі Украіны да Міністэрства абароны Беларусі аб канфіскацыі авіярухавіка і сістэмы электрычнага авіяцыйнага пуску, якія знайшлі ў часе ператрусаў у рамках справы супраць кіраўніка акцыянернага таварыства «Мотор Січ» Вячаслава Багуслаева. Гэтыя авіязапчасткі былі на рамонце ў кампаніі «Мотор Січ» (Запарожжа), паведамляе «Радыё Свабода».

На прадпрыемстве «Мотор Січ». Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dmytro Smoliyenko/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Вячаслаў Багуслаеў знаходзіцца пад вартай з кастрычніка 2022 года з-за падазрэння ў калабарацыйнай дзейнасці і дапамозе агрэсіі Расіі.

У часе вобшуку аднаго з прадпрыемстваў кампаніі «Мотор Січ» знайшлі сем авіяцыйных рухавікоў. На адным з іх (мадэль АІ-25 ТЛ) былі адбіткі пячаткі «Вайсковая часць 19764». Такая вайсковая часць дыслакуецца ў Лідзе.

Усе рухавікі разам з паветраным стартарам знаходзіліся на рамонце ва Украіне, які рабіўся паводле кантракта аб аказанні паслуг (выкананні работ) па капітальным рамонце авіяцыйнага рухавіка АІ-25ТЛ, падпісаным паміж ПАТ «Мотор Січ» і Міністэрствам абароны Беларусі ў асобе намесніка начальніка штаба ўзбраення.

Паводле следства, гэтыя рухавікі нібыта даставілі ва Украіну ў 2020—2021 гадах.

Перамяшчэнне іх на рамонт ва Украіну рабілі праз кампанію PM Technics (FZE), зарэгістраваную ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, а ёй, у сваю чаргу, рухавікі перадавала расійскае ТАА «Авіякампанія Волга-Днепр».

Міністэрства юстыцыі Украіны звярнулася ў суд, кіруючыся нормай закона аб санкцыях, якая прадугледжвае такі від санкцый як спагнанне ў даход дзяржавы актываў, што належаць фізічнай або юрыдычнай асобе.

Згодна з украінскім заканадаўствам, Міністэрства абароны Беларусі можа звярнуцца з апеляцыйнай скаргай на гэта рашэнне цягам пяці дзён з моманту ягонага абвяшчэння.

Каментары2

  • Вася
    22.08.2023
    А как они хотели. Обслуживают и моют портянки русским.
  • В лесах таких ивуть
    22.08.2023
    Вася, вы в армии не служили. Портянки не моют!
    Портянки не моют!
    Их донашивают до скрипучего состояния, а потом отдают на табачную фабрику, где из них делают современные белорусские цыгарэты с ароматизатором.

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →