Свет

Мінюст Украіны падаў іск на прымяненне санкцый супраць Мінабароны Беларусі

У самім іску фігуруе трэцяя асоба — буйная кампанія, чый кіраўнік быў затрыманы за здраду Украіне.

Фота: Міністэрства абароны РБ

Міністэрства юстыцыі Украіны 17 жніўня паведаміла аб падачы іску на прымяненне санкцый супраць Міністэрства абароны Беларусі. Адпаведны іск быў пададзены ў Вышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны.

Згодна з матэрыяламі іску, прычынамі санкцый з'яўляецца падтрымка Расіі ў вайне супраць Украіны.

«Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь дзейнічае ў інтарэсах ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, удзельнічаючы ў падрыхтоўцы і арганізацыі ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, у прадастаўленні тэрыторыі і інфраструктуры дзяржаве-агрэсару, а таксама ў пастаўках зброі, боепрыпасаў і вайсковай тэхнікі Расіі», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Мінюста Украіны.

У самой заяве не ўказаны патрабаванні ўкраінскага боку па іску, аднак, паводле слоў дырэктара Дэпартамента санкцыйнай палітыкі Мінюста Украіны Іны Багаціх, гаворка ідзе аб канфіскацыі ў беларускага боку авіяцыйных рухавікоў і старцёраў.

Акрамя таго, у пазове фігуруе трэцяя асоба — буйная ўкраінская кампанія «Матор Січ», чый кіраўнік Вячаслаў Багуслаеў быў затрыманы за здраду Украіне яшчэ ў мінулым годзе. Патрабаванні і пазіцыя кампаніі ў іску не прадстаўлены.

Каментары

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар паўстанцаў заявіў, што Сірыя не ўяўляе пагрозы для свету, і папрасіў зняць з краіны санкцыі7

Замежнікі змогуць прыязджаць у Беларусь па электронных візах3

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін2

Не больш за 200 літраў: Латвія абмяжуе ўвоз паліва ў баках фур3

Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →