Сакратар Рады нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксей Данілаў запэўнівае, што міжнародныя партнёры не схіляюць Украіну да «мірных перамоў» з дзяржавай-агрэсарам Расіяй.
На рэмарку журналіста італьянскай газеты La Republic, што, маўляў, партнёры спрабуюць пераканаць украінскія ўлады весці перамовы аб спыненні вайны, і пытанне, які сцэнар яны пры гэтым прапануюць (напрыклад, карэйскі — краіну, падзеленую напалам), Данілаў адказаў адмоўна.
«Паведамленні пра гэты нібыта ціск не пацверджаны нічым. Яны існуюць толькі ў інтэрнэце. Я не ведаю, магчыма, гэта праца расійскага войска троляў, але партнёры не ставілі нейкіх патрабаванняў весці перамовы. Украіна будзе вырашаць гэтую праблему самастойна, і ніякіх перамоў з Пуціным не можа быць. Расія павінна быць разбураная, як сучасны Карфаген. Нельга пакідаць ворага ззаду сябе», — цытуе Аляксея Данілава «Украінская праўда».
Каментары
Кто украину то восстанавливать будет??? Украинцы за три рубля не попрут отстраивать…