Грамадства11

Гарадзенцу за каментары з заклікам удзельнічаць у пратэстах далі пяць гадоў калоніі

У cудзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 30-гадоваму Вячаславу Янюку, абвінавачанаму ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК). Працэс вяла суддзя Маргарыта Ланцэвіч, піша «Вясна».

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Фота: spring96.org

Абвінавачанне сцвярджала, што Вячаслаў Янюк у 2020 годзе неаднаразова размяшчаў у тэлеграм-каналах «Іхтыяндры Гродна», «Гордыя гродзенцы», «Гародня 97%», «Мая краіна Беларусь» «агульнадаступныя паведамленні, якія змяшчалі выказванні пабуджальнага характару і заклікалі да гвалтоўных дзеянняў…».

Суду Янюк патлумачыў, што сапраўды неаднаразова размяшчаў свае каментары з заклікам выходзіць для ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Ён зазначыў, што каментары размешчаныя менавіта ім, аднак яны не маюць дачынення да арганізацыі масавых беспарадкаў, закліку іншых грамадзян да супрацьпраўных дзеянняў, некаторыя з каментароў пакінутыя ім на эмоцыях.

Тым не менш суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 чэрвеня пастанавіў прызнаць Янюка вінаватым у падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія «суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі», і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Гродзенскі абласны суд, разглядаючы 8 жніўня апеляцыю, выключыў з апісальнай часткі сцверджанне аб падрыхтоўцы абвінавачанага да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, пакінуўшы пры гэтым ранейшы тэрмін пакарання.

У чэрвені Вячаслава ўнеслі ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Каментары1

  • Дом
    15.08.2023
    ГУЛАГ

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны9

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі зафіксавалі рэкордныя продажы аўтамабіляў «Белджы»2

Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт9

«Я памятаю свой шок, а мне кажуць: «Зламалі». Лукша расказаў, як запісвалі відэа з Кастусёвым пасля выбараў-201011

У Мінску адкрылі кавярню па матывах Гары Потэра

«Байсол» заявіў пра рэзкае павелічэнне заявак на дапамогу7

Для слонімскай школы закупляюць уніформу Трэцяга рэйха3

Мара аб «цудоўнай Расіі будучыні» можа памерці — Зыгар5

Зянон Пазняк паехаў гаварыць пра беларускія справы ў Кіеў39

У Омску школьнікі спалілі вайсковы верталёт2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны9

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Галоўнае
Усе навіны →