Грамадства22

Улады Гродна хваляцца, што да іх прыехала «дэлегацыя Падляшскага ваяводства». Насамрэч гэта маргіналы

Прадстаўнікі польскай партыі «Фронт» наведалі Гродна з візітам 31 ліпеня. Іх прынялі ў аблвыканкаме і зладзілі сустрэчу з супрацоўнікамі дзяржаўных газет і тэлебачання. Тыя асвятлілі візіт так, быццам прыехалі аўтарытэтныя палітыкі, якія прадстаўляюць значную частку польскага грамадства. Але ўсё гэта зусім не так, піша Hrodna.Life.

Кшыштаф Талвіньскі падчас сустрэчы ў Гродзенскім аблвыканкаме. Фота: «Гродзенская праўда»

Ачоліў польскую дэлегацыю Кшыштаф Талвіньскі. Пра яго «Гродзенская праўда» піша, што ён старшыня партыі «Фронт», бізнэсмен, палітык, які ў розныя гады займаў пасады намесніка маршалка Падляшскага ваяводства, намесніка міністра дзяржаўнага скарбу, быў дэпутатам Сейма.

Ствараецца ўражанне, што Гродна наведаў значны польскі палітык. Але гэта маніпуляцыя. Самыя важныя пасады Талвіньскі займаў ці дастаткова даўно, ці нядоўга, а трапляў на іх звычайна дзякуючы збегу абставін ці палітычным манеўрам.

Кшыштаф Талвіньскі — паспяховы фермер з Падляшша, ён пачаў дзейнасць у гэтай сферы ў 1989 годзе, яго гаспадарка перадусім займаецца прадукцыяй малака. У 2002−2006 гадах Талвіньскі сапраўды быў віцэ-маршалкам Падляшскага ваяводства ад сялянскай партыі PSL. Але на парламенцкіх выбарах 2001, 2005 і 2007 гадоў ён поспехаў не меў.

Кшыштаф Талвіньскі (у цэнтры) з калегамі на сустрэчы ў Гродзенскім аблвыканкаме, 31 ліпеня 2023. Фота: «Гродзенская праўда»

Нядоўга пабыць дэпутатам Сейма яму ўдалося толькі ў 2010−2011 гадах, але дзякуючы толькі таму, што дэпутат ад ягонай акругі Кшыштаф Путра загінуў у катастрофе прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам у красавіку 2010 года. Згодна з тагачасным польскім правам ягонае месца мусіў заняць наступны па колькасці галасоў кандыдат. А ў чарговых выбарах у 2011, 2015 і 2019 гадах Талвіньскі зноў не змог перамагчы.

Цягам сваёй палітычнай кар’еры Талвіньскі перабягаў з партыі ў партыю і дзякуючы такім камбінацыям нават стаў віцэ-міністрам дзяржаўнага скарбу ў 2007 годзе, але прабыў на пасадзе ўсяго тры месяцы — з верасня да лістапада. Пасля 2011 года ніякіх поспехаў у палітыцы ў Талвіньскага не было.

У 2023 годзе ён стварыў уласную партыю Front, якая ставіць сабе такія мэты:

  • выцягнуць Еўропу з-пад уплыву ЗША;

  • «дэўкраінізаваць» Польшчу — спыніць любое супрацоўніцтва з Украінай, забарона далейшага пераезду ўкраінцаў у Польшчу, бо ўкраінскія бежанцы — галоўная пагроза для Польшчы;

  • ачысціць Польшчу ад «альтэрнатыўных цэнтраў улады» ў адносінах да Беларусі і Расіі, а таксама ад «цэнтраў навучання тэрарыстаў» — перадусім беларускіх, украінскіх і расійскіх;

  • весці сяброўскую палітыку ў адносінах да Беларусі і Расіі, а бяспеку польскіх межаў гарантаваць дзякуючы сяброўству з Расіяй.

У размове з газетай Rzeczpospolita Талвіньскі адзначыў, што хоць яго продкі-шляхцічы змагаліся з расіянамі, сёння часы змяніліся і палякі павінны кіравацца «рацыянальным цынізмам». Таксама ён лічыць, што пройгрыш Украіны ў вайне з Расіяй пайшоў бы на карысць Польшчы.

Кшыштаф Талвіньскі ўжо двойчы прыязджаў з «афіцыйнымі дэлегацыямі» ў Беларусь. У жніўні 2022 ён наведаў Ваўкавыск. Ваўкавыская раёнка «Наш час» тады таксама назвала гэта візітам «дэлегацыі Падляшскага ваяводства». За гэтую фармулёўку супрацоўнікаў беларускіх дзяржмедыяў прыйшлося апраўдвацца маршалку Падляшскага ваяводства Артуру Касіцкаму, які заявіў, што ад імя ваяводства ніхто выступаць гэтых людзей не ўпаўнаважваў. У лістападзе 2022-га Талвіньскі таксама наведаў Гродна і пахваліў БелАЭС ды барацьбу з санкцыямі.

У сакавіку 2023 года Талвіньскі даслаў адкрыты ліст дэпутату Палаты прадстаўнікоў Алегу Гайдукевічу. У ім ён прасіў дапамогі ў вызваленні з польскай турмы свайго калегі Войцеха Альшаньскага па мянушцы «Яшчар», лідара яшчэ адной прапуцінскай і пралукашэнкаўскай польскай групоўкі. Таксама Талвіньскі папрасіў Гайдукевіча расказаць на міжнароднай арэне пра тое, што ў Польшчы нібыта парушаюцца прынцыпы дэмакратыі, няма свабоды дзейнасці партый, а ўлады, маўляў, будуюць сапраўдны таталітарызм.

Каментары2

  • Мікола)))
    01.08.2023
    Карацей, сустракаліся не з палітыкамі, а з агентураю
  • Satan
    02.08.2023
    Прикольно, что это в очередной раз поляк из восточной части Польши) Мы вот сразу уехали куда подальше... и в западной части какбэ всё нормально, чот даже не слышал ничего подобного.

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі ўначы атакавалі тры расійскія спіртзаводы10

Беларускі сцяганосец на Алімпіядзе ў Токіа стаў рыэлтарам2

Маляваныч расказаў, колькі ў яго скралі тэлефонныя махляры і чаму паверыў ім20

«У ZUS акруглілі вочы: яны ніколі пра такое не чулі». Як беларусы пераводзілі пенсію з Беларусі ў Польшчу4

Зімовую форму мінскіх даішнікаў таксама памянялі ФОТЫ5

«Прадаў маме фіктыўна». Беларусы расказалі, з якой цяжкасцю прадаюць свае кватэры3

На беразе Нарачы з'явіліся «касмічныя» купалы з усімі выгодамі. Што гэта за дзіва?1

У Судане збілі грузавы самалёт з расіянамі на борце4

«Мае сілы скончыліся»: Валярына Кустава расказала, чаму збірае на дапамогу сваёй сям'і33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

«Дамоклаў Меч». Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі, што гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →