Свет88

«Нацысцкія сатаністы ўмацаваліся ў cвятым рускім горадзе Кіеве». Стала вядома, як расійская і лукашэнкаўская прапаганда будзе расказваць пра Хрышчэнне Русі

Расійскія дзяржаўныя і праўладныя СМІ атрымалі чарговую метадычку з Адміністрацыі прэзідэнта РФ. У ёй пералічана, што менавіта прапагандысты павінны распавесці расіянам у сваіх матэрыялах да чарговай гадавіны Хрышчэння Русі, якая адзначаецца сёння 28 ліпеня. Дакумент ёсць у распараджэнні «Медузы».

Пуцін і Лукашэнка на Валааме (Карэлія). 24 ліпеня 2023 года. Фота: Alexander Demianchuk, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У тэксце проста паказваецца, што гэту падзею трэба называць «ключавым паваротам расійскай гісторыі» і «кропкай станаўлення дзяржаўнасці». Прапагандысты павінны падкрэсліць, што менавіта «агульная вера» дазволіла «ўсходнеславянскім плямёнам» стаць «адзіным народам».

Асаблівая ўвага ў дакуменце нададзеная нейкім «праціўнікам Расіі», якія нібыта змагаліся з праваслаўем ва Украіне, Беларусі і Польшчы. Пра апошнюю, у прыватнасці, гаворыцца: «польскія каралі ўкаранялі каталіцызм і ўніяцтва на акупаваных спрадвечна рускіх тэрыторыях, каб раздрабніць народ і падпарадкаваць яго сабе».

Яшчэ агрэсіўней у тэксце гаворыцца пра Украіну. Складальнікі метадычкі называюць афіцыйны Кіеў «вераадступніцкім рэжымам», які вядзе барацьбу супраць Украінскай праваслаўнай царквы, каб «знішчыць духоўныя сувязі брацкіх народаў». Пра тое, што пасля расійскіх абстрэлаў у Адэсе быў знішчаны Спаса-Праабражэнскі сабор, у тэксце АП згадак няма.

Выправіць сітуацыю з праваслаўем ва Украіне, паводле ацэнкі аўтараў метадычкі, павінен, вядома, Уладзімір Пуцін. Прапагандысты абавязаныя растлумачыць расіянам, што менавіта ён нібыта «вярнуў Расіі місію абаронцы праваслаўнай веры».

«Сёння наша краіна змагаецца з новым сатанінскім рэжымам. Кіеўскі рэжым мэтанакіравана знішчае праваслаўе на тэрыторыі Украіны, аказваючы прамы ціск на святароў і адбіраючы царквы. Нацысцкія сатаністы ўмацаваліся ў святым рускім горадзе Кіеве, дзе Русь прыняла хрышчэнне. Расія ўстала на абарону праваслаўнай веры і граміць на франтах неанацыстаў, якія пакланяюцца акультным ідэям Гітлера і Бандэры», — гаворыцца ў метадычцы.

У асабістую заслугу Пуціну таксама ставіцца «падтрымка адраджэння праваслаўя» і «рэстаўрацыя цэркваў» у Расіі. Блізкая да Крамля крыніца «Медузы» падкрэсліла, што гэта не выпадковасць і колькасць падобных згадак Пуціна ў прапагандзе будзе толькі расці ў рамках падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2024 года: «Гэта трэба для выбарчай кампаній. Прэзідэнта будуць звязваць з кожнай падзеяй. Каб яго імя гучала заўсёды».

Пачынаючы з 2020 года, лукашэнкаўская прапаганда працуе па метадычках расійскай і паўтарае ўсе асноўныя іх устаноўкі.

Каментары8

  • Егор
    28.07.2023
    Нацистских сатанистов в Киев не допустили!
    Потому и беснуются.
  • Обосновывают убийства и грабёж украинцев
    28.07.2023
    Удивительно, сатанисты из Москвы и Минска, никогда не имевшие отношения к Киеву и Киевской Руси, но всегда его (её) считающими своим, решили украсть чужое с помощью сатанинских убийств, пыток, изнасиловании, ковровых бомбардировок школ, больниц, поликлиник, детсадов, жилых кварталов и сатанинской, вселенской лжи, зарясь на ЧУЖОЕ !
    Каким боком Орда Москвы, Московский Улус Орды, Московское Ханство, Российская Империя, Россия к Киевской Руси и Киеву??!!
    Только одним - ВОРОВСТВОМ ЧУЖОГО и УБИЙСТВАМИ ХОЗЯЕВОВ НАВОРОВАННОГО!
  • Калматы Вожык
    28.07.2023
    Вось, я часта думаю... Перамог бы, гіпатэтычна, на выбарах 1994-га Зянон, чым бы гэта скончылася б? 
    Ну, першыя гады нічым, бо расея "ўставала з каленяў"! А вось, пасля таго, як "устала б", то бок з прыходам Абнулёныша, пачалося б! -- Ісцінна рускую землю с рускім народам, абалваненого балахоўцамі,  акупавалі нашчадкі польскіх паноў! Навязалі рускаму народу, прыдуманую польскім генштабам так званую, чуждую рускаму челавеку, "беларускую мову"!  Нада істі освобождаць многострадальный рускій народ в Беларуссіі!

    Сцёртыя з твару зямлі Мінск, Гродна, Брэст... А ў Віцебску, Магілёве і Гомелі -- тубыльцы са слязьмі на вачох, з хлебам і соллю, сустракалі б "вызваліцеляў"!

    Пакуль будзе існаваць Імперыя Зла -- не будзе ніякай незалежнай і квітнеючай Беларусі! Гэта -- аксіёма!

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачаліся гучныя выбухі, ажно шыбы трэсліся». У Бараўлянах згарэла аўто

Google адключае манетызацыю відэа і рэкламы для карыстальнікаў з Беларусі5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс69

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

Трое жыхароў Мінскага раёна атруціліся антыфрызам, адзін памёр1

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →