Грамадства44

Хто ён — Аляксей Ляхновіч, новы міністр транспарту, папярэднік якога таямніча загінуў

Пасаду міністра Аляксей Ляхновіч атрымаў пасля смерці свайго папярэдніка, 46-гадовага Аляксея Аўраменкі, смерць якога ахутаная таямніцай.

Фота: БелТА

Да апошняга прызначэння, з 2019 года, Аляксей Ляхновіч працаваў першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый. 

Чытайце таксама: Лукашэнка двойчы назваў нядаўна памерлага міністра транспарту Аўраменку «загінулым»

Нарадзіўся Аляксей Ляхновіч у 1977 годзе ў вёсцы Ганчары Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў БДУ і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўны шлях пачынаў на пасадзе эканаміста планавага аддзела аўтобуснага парка №7 г. Мінска. Аднак вельмі хутка быў запрошаны на кіруючыя пасады: ад 2002 да 2008 года працаваў у Міністэрстве транспарту і камунікацый галоўным спецыялістам і начальнікам аддзела пасажырскіх перавозак упраўлення аўтатранспарту.

З 2008 года працаваў ва ўпраўленні транспарту і сувязі Апарата Савета Міністраў, і праз 5 гадоў стаў кіраўніком гэтага ўпраўлення.

З 2016 года яго перавялі ў міністэрства транспарту і камунікацый — спачатку на пасаду намесніка міністра, потым пайшоў на падвышэнне да першага намесніка.

Падчас прызначэння на пасаду міністра Аляксандр Лукашэнка назваў Аляксея Ляхновіча «падрыхтаваным чалавекам». 

Пра ягоную сям'ю афіцыйныя крыніцы нічога не паведамляюць. З асабістага вядома, што Ляхновіч уваходзіць у апякунскую раду Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я.

Каментары4

  • Надоел
    28.07.2023
    mikola, пошел вон отсюда
  • mikola
    28.07.2023
    Baczna nekatorym Kandydat ni padabaeca ?  Stanavicesja Samy,moza lepei zrobice ? Geta cjazka sprava pracavac u Kamande...  Usjakae moza zdarycca...Nehta pamior,nehta zastreliusja...nekaga zabili....
  • Ёсік
    28.07.2023
    Вось што цікава, усе міністры, мусаўцы, кадэюісты ды іншыя нарадзіліся ў беларускіх вёсках. Ну павінны біцца за беларушчыну. Не, за расею, расейшчына адусюль прэ. Мой стрыечны брат зь вёскі, скончыў школы з ЗМ, БДУ з ЧД, гістфак з нямецкай мовай, але так саромеўся свайго маўленьня. Гэта было ў 1988 годзе, але застаўся беларусам. Мо і ўся гэтая лукашэнкаўская зграя лічыць, што назваўшыся расейцамі, адразу пазбавяцца сваёй вясковасьці, сялянскага паходжаньня?

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін2

Не больш за 200 літраў: Латвія абмяжуе ўвоз паліва ў баках фур3

Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →