Грамадства55

Беларускі мастак з уласнай ініцыятывы зрабіў сябе Героем Расіі. І прымусіў правесці акцыі ўшанавання ў расійскіх школах

Беларускі мастак Уладзіслаў Бохан працягвае свой праект па вывучэнні меж абсурднага. Гэтым разам ён вырашыў ініцыяваць ушанаванне ў школах Смаленскай вобласці новага Героя Расіі. 

Акцыя "Ствары куміра" Promotion "Create an idol" Акция «Сотвори кумира»
Фота: тэлеграм-канал Уладзіслава Бохана

Як піша сам аўтар у тэлеграм-канале, яго новая ініцыятыва, як і папярэднія, ёсць часткай мастацкага праекта Herzland.schaft.

Паводле слоў Бохана, асноўная мэта акцыі —

«даследаванне меж абсурднага, за выкананне якога гатовыя ўзяцца абʼекты майго творчага экспірыенса».

Мастак нагадвае, што ўсё пачыналася з таго, што ён прымусіў былых калег з установы, у якой ён працаваў да арышту, абмяркоўваць папраўкі ў Канстытуцыю напярэдадні рэферэндуму ў Беларусі. Далей быў суботнік пад лозунгам Трэцяга рэйха. Праўда, ён ужо праводзіўся ў расійскіх школах.

Нядаўна расійскім школам Курскай вобласці актывіст ад імя партыі «Адзіная Расія» разаслаў загад правесці хрэсны ход. Праўда, давялося сурова нагадваць, каб настаўнікі не сабатавалі мерапрыемства.

Гэтым разам ён вырашыў «падняць планку» і правесці акцыю «Ствары куміра».

Бохан з гумарам піша: «Падпісчыкі майго канала неяк аддалі мне перавагу перад Ціханоўскай і абралі мяне нацыянальным лідарам… Нядаўна я адкрыў у сабе здольнасці духоўнага лідара і пастара і адправіў бюджэтнікаў у паломніцтва. Але і гэтага аказалася мала майму нястомнаму эга! Я задаўся справядлівым пытаннем: але дзе ж мае шматлікія прыхільнікі, што ідуць стройным маршам па вуліцах гарадоў, скаланаючы паветра скандаваннем майго імя?»

Таму мастак вырашыў абвясціць сябе не менш як Героем Расіі. Згодна з легендай, гэтае званне ён атрымаў за неаднаразовае пранікненне ў тыл ворага і сабатаж яго сістэм сувязі. 

Акцыя "Ствары куміра" Promotion "Create an idol" Акция «Сотвори кумира»
Фота: тэлеграм-канал Уладзіслава Бохана

І гэтым разам акцыя прайшла паспяхова.

Бохан адзначае: «Вось так, хлопцы і дзяўчаты, у мяне верыць уся Расія! Толькі я не веру ім. Яны вераць толькі ў страх перад панам».

Любая аўтакратыя, як адзначае Уладзіслаў, пачынаецца з культу асобы.

«Людзі ўвогуле схільныя культываваць герояў. Так ім здаецца, што можна скінуць з сябе адказнасць, узваліць на іншага. Жыць стане лягчэй і весялей».

Акцыя "Ствары куміра" Promotion "Create an idol" Акция «Сотвори кумира»
Фота: тэлеграм-канал Уладзіслава Бохана

Па словах мастака, на прыкладзе яго акцыі можна назіраць, як лёгка стварыць нявольнікам героя. Новая акцыя, як і ўвесь праект Herzland.schaft, кажа аўтар, нагода для разважанняў, наколькі рэальныя фантазіі аб новых Беларусі і Расіі будучыні.

Акцыя "Ствары куміра" Promotion "Create an idol" Акция «Сотвори кумира»
Фота: тэлеграм-канал Уладзіслава Бохана

Уладзіслаў Бохан падкрэслівае, што ёсць людзі, якія могуць жыць і без цвёрдай рукі героя. Але пытанне ў тым, «што рабіць з тымі, хто прывык інакш, што рабіць з большасцю, якая пры пэўных абставінах абярэ для нас новага «героя» ці куміра».

«Дзе задаюць пытанне, там знойдуць адказ», — лічыць Бохан.

Чытайце яшчэ:

Беларус даслаў у расійскія школы загад правесці малебен. Яго правялі, але давялося сурова нагадваць

Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова 

Правінцыйная школа зноў павялася на развод пранкера

Каментары5

  • Дзед
    26.07.2023
    Смаленшчына... - гляджу на гэтых няшчасных і бачу беларускія твары ў паловы.
  • Gorliwy Litwin
    26.07.2023
    Ну і якое можа быць Бела-Рускае Адраджэньне апроч Лукашызму? Шчырыя вечна прыгонныя люццайкі. А ўсякія этнакультуролягі аматары ездзяць па Шчырых Вёсачках, шукаюць Сапраўднай Глыбіні
  • Янка
    26.07.2023
    Ядвига, гэта ня дуры - гэта беспярэчныя бязвольныя выканаўцы. Дарэчы, калі ў
    Белоруссии і лепей, то не нашмат. Бо менавіта з гэткіх робатаў, асабліва
    мелкага ўзроўню на перыферыі, адбудавана любая дыктатарская вертыкаль,
    якая ва ўмовах бяспраўя вырошчвала іх дзясяцігоддзямі. Яны баяцца ўсяго -
    начальніка-самадура, супярэчыць "генеральнай лініі партыі", адмовіцца выконваць
    дадатковыя абавязкі, бясплатна адпрацаваць на "суботніке" альбо сдаць
    грошы на нешта са сваіх нізкіх заробкаў. Але яны ж будуць першымі
    даносіць на сваіх вучняў альбо суседзяў "бо ня дай божа нехта дазнаецца,
    што яны ведалі і бяздзейнічалі". І зразумела, што яны проста пабаяцца займацца праверкамі "даручэнняў" кшталту боханаўскага, калі тыя спасылаюцца на начальства альбо ўладу.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →