Усяго патроху44

Беларус даслаў у расійскія школы загад правесці малебен. Яго правялі, але давялося сурова нагадваць

Беларускі мастак-акцыяніст, а раней настаўнік гісторыі, Уладзіслаў Бохан даслаў у некалькі школ Курскай вобласці ліст. У ім ён, выступаючы ад імя партыі «Адзіная Расія», прадпісваў правесці хрэсны ход «Усерасійскі малебен аб Перамозе». Таксама ўдзельнікам акцыі загадвалася ўзяць плакаты з перафразаванымі нацысцкімі лозунгамі.

Гэта не першая такая акцыя Уладзіслава Бохана. Раней актывіст неаднаразова рассылаў падобныя лісты ў беларускія школы і патрабаваў праводзіць акцыі з рознай нагоды, а пасля дасылаць яму фотасправаздачы. Выходзіў ён і на расійскія прасторы: у мінулым годзе даслаў ліст у школу ў расійскім горадзе Кліне з патрабаваннем правесці акцыю «Праца вызваляе». Ва ўсіх выпадках акцыі мелі поспех, на развод пранкера калі не ўсе, то многія вяліся і рабілі тое, што ён прадпісваў.

Не стаў выключэннем і гэты раз. Педагогі з Куршчыны выйшлі на фотасесію з плакатамі і абразамі. Але нельга сказаць, каб рабілі гэта ахвотна і па першым патрабаванні.

Робіць усё гэта Уладзіслаў не проста дзеля забавы. Ягоныя акцыі, як ён сам тлумачыць у сваім тэлеграм-канале, — практычная частка мастацкага праекта Herzland.schaft

«Гэта чарговая дэманстрацыя механізацыі аўтакратычнай сістэмы. Калі шляхам задушэння ўсялякай ініцыятывы, іншадумства, крытычнага мыслення чалавек у прамым сэнсе ператвараецца ў шрубку ўнутры сістэмы, у штучны інтэлект ці бота для прайгравання тэксту ці дзеянняў, губляючы фактычную суб’ектнасць і свядомасць дзеянняў», — піша ён.

Ідэя для гэтай канкрэтнай акцыі нарадзілася ў яго, як Уладзіслаў адзначае,

«пад пераасэнсаваным уражаннем ад карціны Ільі Рэпіна «Хросны ход у Курскай губерні»: улады з сімваламі веры ў руках з аднаго боку і гнаная ўраднікамі бедната — з другога».

Ліст Уладзіслава Бохана, дасланы ад імя аддзялення «Адзінай Расіі» ў школу

Цікава, што першапачаткова педагогі з Куршчыны атрыманы загад дружна прасабатавалі, відавочна спадзеючыся, што ўлады самі гэта робяць для «птушачкі» і настойваць на выкананні не будуць. Але новы ліст з дэманстрацыяй таго, што за імі няўхільна сочаць, адкруціцца не атрымаецца і непадпарадкаванне выкліча толькі праблемы на галаву, прымусіла педагогаў хутка падпарадкавацца.

«Мой першапачатковы заклік да ўдзелу ў «малебне за перамогу», які я адпраўляў некалькі тыдняў таму, быў праігнараваны, а тэрміны выканання парушаныя.

Аднак сёння раніцай ім на пошту прыйшлі лісты, напісаныя з пазіцыі, якая глядзіць зверху, і скалечаная гадамі сляпой пакоры свядомасць аб'ектаў пачала маляваць разнастайныя пагрозы іх інстынкту выжывання. Таму літаральна праз паўтары гадзіны мне на пошту пасыпаліся справаздачы аб праведзеных спехам мерапрыемствах», — напісаў Уладзіслаў Бохан.

Каментары4

  • Калматы Вожык
    23.07.2023
    Ну, калі ў яго так добра атрымліваецца, то мог бы прыслаць загад і самому Сінепалу -- Александр Рыгоравіч -- ухадзі!
  • Добрае слова ды пісталет
    23.07.2023
    Калматы Вожык, Толькі тон трэба выбраць такі, каб ен па звычке (як гэта было 09.08.2020 ці 24.06.2023, карацей кажучы, "пры першым шухеры") зваліў у Турцыю. Дабрыню яны не паважаюць.
  • mikola
    23.07.2023
    idyiot.....

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка: Плячо зажыло. На гэтым тыдні я пачынаю гуляць1

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Галоўнае
Усе навіны →