На расійскім тэлебачанні ў першым паўгоддзі значна вырас попыт на містычныя перадачы. Тэлеканалы пачалі перазапускаць старыя праекты і ўводзіць новыя. Летась і сёлета падобныя тэндэнцыі назіралі выдавецкія дамы і навучальныя курсы, піша «Коммерсант».
Эксперты звязваюць тэндэнцыю, з аднаго боку, са «сталасцю фармату», а з другога — з жаданнем грамадзян у крызісныя часы «ўцячы ад рэальнасці» і зразумець «прычыны ўсяго таго, што адбываецца».
Паводле слоў крыніцы «Коммерсанта» на ТБ-рынку, у цэлым попыт на перадачы містычнага жанру ў першым паўгоддзі вырас на 34%.
У ТНТ са спасылкай на даныя Mediascope кажуць, што доля гледачоў шоу «Экстрасэнсы. Бітва наймацнейшых» у першым паўгоддзі вырасла да 17,4% (гледачы ва ўзросце 14-44 гадоў). У 2022, 2021 і 2020 гадах паказчыкі трымаліся на ўзроўні 13,2%, 14,5% і 13,1% адпаведна. Паводле слоў генпрадзюсара тэлеканала Аркадзя Водахава, ТНТ павялічыў вытворчасць містычных праектаў.
На ТБ-3 (спецыялізуецца на серыялах, мастацкіх і дакументальных фільмах пераважна містычнага характару) адзначаюць, што флагманскія праекты канала — серыялы «Сляпая» або «Варажбітка» — цяпер знаходзяцца «на піку запатрабаванасці».
Адным з самых паспяховых праектаў называюць таксама астралагічнае шоу «Добрыя навіны з Васілісай Валодзінай», прэм'ера якога адбылася ў ліпені.
Яшчэ на пачатку 2022 года ў Расіі рэзка выраслі продажы кніг пра прадказаннях, духоўных практыках, усвядомленасці і пазітыўным мысленні. Тады эксперты называлі прычынай усплёску цікавасці да такой літаратуры нестабільнасць, якая ўзнікла ва ўмовах пандэміі і паскоранай лічбавізацыі. Сёлета таксама вырас попыт на містычныя курсы сярод расійцаў, адзначалі платформы анлайн-адукацыі.
Каментары
Даже по БТ не слышал про толпы страждущих посмотреть битсу екстрасексов....
Может правильнее было бы написать, что телеканалы начали глушить мистикой новости.....