Грамадства33

Дзе беларусы плануюць адпачываць? Дзяржаўныя сацыёлагі ў топе замежных кірункаў называюць Піцер, Маскву і Крым

Каля 90% беларусаў у гэтым годзе не плануюць адпачываць за мяжой. А колькасць тых, хто лічыць адпачынак і вандроўкі важнай часткай свайго жыцця, за тры гады зменшылася на 14%. Такія лічбы паказала дзяржаўнае сацапытанне.

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі апошнія тры гады праводзіць сацыялагічнае апытанне наконт таго, якім беларусы бачаць свой адпачынак. Апытанне робяць сярод гарадскога і сельскага насельніцтва па стацыянарным тэлефоне. 

Як сцвярджаецца, абсалютная большасць апытаных (88,2%) бачаць свой адпачынак у Беларусі. У 2022 годзе, паводле гэтага ж апытання, не збіралася выязджаць за мяжу падчас адпачынку і выхадных 83,8% беларусаў. 

Вось як выглядае топ-3 краін, якія беларусы-вандроўнікі плануюць наведаць у 2023 годзе: на першым месцы Расія (42,3%), на другім — Турцыя (11%), на трэцім — краіны Еўропы (7,9%).

Мікалай Сухоцкі, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук адзначыў: «Раней у гэтым топе была б Украіна, але цяпер яе няма па аб'ектыўных прычынах. Крыху здзіўляе, што няма Балгарыі — папулярнага напрамку для беларусаў. Сітуацыя мяняецца».

Найбольш папулярнымі месцамі для падарожжа ў Расію для беларусаў сталі Санкт-Пецярбург (40,4%) і Масква (23,1%). На трэцяе месца дзяржаўныя сацыёлагі паставілі акупаваны Крым (9,5%), які яны аднеслі да Расіі. Калі параўноўваць з мінулымі гадамі, то ў 2022-м беларусы планавалі наведваць у першую чаргу Санкт-Пецярбург (26%), на другім месцы быў Крым (21,5%), на трэцім — Сочы (13,8%). 

Яшчэ крыху цікавых афіцыйных даных: у 2021 годзе адпачынак ды вандроўкі важнай часткай жыцця лічыла 87,7% рэспандэнтаў, у 2022 — 75,6%, а ў 2023 — 73,7%. Мікалай Сухоцкі бачыць прычыну ў пандэміі каранавіруса: «Для ўсёй індустрыі турызму ў нашай краіне і свеце ў цэлым стрэс-тэстам стаў кавід. Людзі вельмі хацелі падарожнічаць, і гэтае імкненне адлюстроўваюць лічбы за 2021 год. А ў наступныя гады мы бачым стабілізацыю лічбаў на ўзроўні 73—75%».

З якой мэтай беларусы вандруюць па сваёй краіне? Калі верыць даследаванню, 41,1% — каб наведаць прыродныя аб'екты (запаведнікі, лясы, азёры), 39,6% — каб сустрэцца са сваякамі і наведаць малую радзіму, 35,2% — каб наведаць гістарычныя, культурныя месцы.

Сярод найбольш папулярных варыянтаў адпачынку рэспандэнты адзначылі адпачынак на прыродзе (61,2%), адпачынак на пляжы, рыбалку (37,4%), наведванне гістарычных помнікаў, музеяў, выставак (27,6%).

Найбольш перспектыўнымі відамі ўнутранага турызму беларусы лічаць лячэбна-аздараўленчы, спартыўны, аграрны, экатурызм, вайскова-гістарычны турызм. Дарэчы, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне колькасць рэспандэнтаў, якія абралі апошні варыянт, зменшылася прыкладна на 9%.

Каментары3

  • Жвір
    10.07.2023
    Камусьці гэта цікава ? Мне - не. Ня ў крыўду, але, каму якая справа хто й дзе адпачывае ? Мяркую, што ў Крым калі й паедзе хто з тэрыторыі Беларусі, дык не беларусы. Увогуле, тут давалі інфармацыю, што продаж новых аўто ў Беларусі павялічыўся ўтрая... Да чаго гэта я ? Здагадайцеся з трох раз... Падказка: беларусы маюць грошы, каб адпачыць на Гоа, Мальдывах, Тайландзе ці В'етнаме, Дамінікане, Маракайба, Ямайцы, Дубаі, ці на Філіпінах у Cebu... І ня трэба ім падказваць розныя калгасы...
  • Юра
    10.07.2023
    А чому бяларуси ігнорують курорти Херсонщини і Запоріжжя  РФ? За останні 15 міс Россія їх наблизила за рівнем сервісу до турецької Аланії і Кемеру!
  • Dendraryj
    10.07.2023
    Юра, троль фсбшны, на гіляку!

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →