Беларусы — другая па колькасці група замежных студэнтаў у Польшчы
У 2022/2023 навучальным годзе колькасць замежных студэнтаў у Польшчы павялічылася на 17,9 працэнта, то-бок вырасла да 105,4 тысячы, паведамляе Польскае радыё на падставе звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення краіны.
Больш за ўсё іншаземцаў на вучобу ў Польшчу прыбыло з еўрапейскіх краін. Найбольшая група — украінцы, іх 48,1 тысячы, ці амаль палова ўсіх замежных студэнтаў — 45,6 працэнта.
Але беларусаў таксама нямала, яны аказаліся на другім месцы — 12 тысяч, ці 11,4 працэнта ад усіх замежных студэнтаў.
Што тычыцца трэцяга месца, то яго занялі грамадзяне Турцыі — іх 3,8 тысячы, ці 3,6 працэнта.
У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 178 на 99
Светабнаўляецца
Каментары